“Пятровіца” запрашае гасцей

Культура
10 июля 2019
354
“Пятровіца” запрашае гасцей
 
 
Кожны год “Пятровіца” збірае на Любаншчыне ўсіх, хто захапляецца этнаграфіяй і фальклорам.






Традыцыйна з усёй Беларусі, а таксама з замежжа збіраецца моладзь, каб адчуць хараство народных песень, навучыцца танцавальнай манеры, асвоіць разнастайныя віды прыкладнога мастацтва, зведаць хаця б маленькую частку багатай скарбонкі Любаншчыны.


У ролі галоўнага настаўніка выступае мастацкі кіраўнік узорнага фальклорнага калектыву “Верабейкі”, этнахарэограф Сяргей Выскварка. Кожны ранак праходзяць трэніроўні голасу з Вольгай Емельянчык, запланавана рэканструкцыя абрадавых дзей з гуртом “Павалякі”, творчасць якога ўключана ў Дзяржаўны спіс гіторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.


Арганізатары свята лічаць “Пятровіцу” інтэрактыўным паглыбленнем ў традыцыйную народную культуру. Гэта вандраванне па этнаграфічных куточках Любанскага краю, знаёмства з носьбітамі народных традыцый, падарожжы фальклорнымі сцежкамі ў вясковыя хаты і падворкі,  майстар-класы па вышыўцы, выцінанцы, а таксама смачныя вясковыя сняданкі, абеды і вячэры, час праведзены з сябрамі-аднадумцамі. “Пятровіца” – выдатная магчымасць адпачыць ад гарадскога тлуму ў полі, лузе, лесе, на рацэ.


Вікторыя ДЗЯШКОВІЧ.

 

 

 

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio