Падарылі святочны настрой

Культура
24 декабря 2019
236
Падарылі святочны настрой

Традыцыйна напярэдадні навагодніх і калядніх свят у Любанскай дзіцячай школе мастацтваў ладзяцца мерапрыемствы, якія з задавальненнем наведваюць і дзеці, і дарослыя. Бо калі, як не ў гэтыя асаблівыя дні, можна акунуцца ў атмасферу чараўніцтва і казачных цудаў.



Навучэнцы ДШМ разам са сваімі выкладчыкамі ў чарговы раз пастараліся і падрыхтавалі цудоўны канцэрт пад сімвалічнай назвай «Новогодние улыбки от рояля до скрипки». Юныя акцёры тэатральнага аддзялення выдатна выканалі ролі Каралевы Мышыльды, герояў вядомага мультфільма «Прыгоды ката Леапольда» і іншых персанажаў у невялікіх замалёўках, якія аб’ядноўвалі ўсе нумары ў адзіны сюжэт. У сваю чаргу выхаванцы музычнага і харэаграфічнага прыемна парадавалі сольнымі і калектыўнымі выступленнямі. Прычым кожнае з іх было яркім і па-свойму запамінальным. Рабяты хоць крыху і хваляваліся, але адпрацавалі, на выдатна. Заварожвалі непаўторныя гукі скрыпкі, фартэпіяна, гітары і г.д.




Без сумнення, удзельнікі навагодняга канцэрта падарылі шмат прыемных хвілін гледачам.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio