Пачуць галасы продкаў, даведацца, пра што яны думалі і марылі зараз можна ў Любанскім музеі народнай славы

Культура
20 декабря 2021
224
Пачуць галасы продкаў, даведацца, пра што яны думалі і марылі зараз можна ў Любанскім музеі народнай славы
Як не падасца дзіўным, але зрабіць гэта магчыма дзякуючы старадаўнім тканым і вышываным вырабам, якія захаваліся да нашых дзён. У кожны сантыметр тканіны, сцяжок узору сваіх посцілак, ручнікоў, настольнікаў майстрыхі далёкай даўніны ўкладвалі глыбокі сэнс. Пра яго падчас экскурсіі раскажа старшы навуковы супрацоўнік Алена Квіткевіч.

Арнамент – гэта своеасаблівая кніга народнай мудрасці, сапраўдны летапіс жыцця нашых продкаў, які мовай сімвалаў і знакаў раскрывае іх духоўны свет, расказвае пра іх светаўяўленні, жыццёвыя каштоўнасці, надзеі і памкненні.



Паспрабаваць «прачытаць» тканыя пасланні нашых продкаў можна на выставе«…І тчэ, забыўшыся, рука», назвай якой паслужылі радкі з верша Максіма Багдановіча.

Выстава дзейнічае ў будынку музея па вуліцы Леніна, 17.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio