Пачаткоўцам прапанавалі паглядзець цікавую пастаноўку ў Любанскай дзіцячай школе мастацтваў

Культура
29 марта 2021
185
Пачаткоўцам прапанавалі паглядзець цікавую пастаноўку ў Любанскай дзіцячай школе мастацтваў

Каб разнастаіць адпачынак пачаткоўцаў, якія у час вясновых канікул наведваюць ва ўстановах адукацыі лагеры з дзённым прабываннем, ім прапанавалі паглядзець цікавую пастаноўку ў Любанскай дзіцячай школе мастацтваў.

Яе падрыхтавалі  пад кіраўніцтвам выкладчыкаў навучэнцы тэатральнага аддзялення і ўдзельнікі ўзорнага тэатра «Летуценнікі». Юныя акцёры прадставілі на суд гледачоў  спектакль «Дружба – гэта крута», якія складаецца з дзвюх невялікіх п’ес: «Як тыгр свае палоскі шукаў» і «Вядомае слова «Брысь!». Першая – гісторыя пра маленькае ціграня, якое ніяк не магло зразумець, чаму ў яго няма палосак на скуры, а другая – пра кацяня, што збегла ад гаспадыні ў пошуках прыгод. Абодвум на шляху трапляліліся, як станоўчыя, так і не зусім героі.

Кожная п’еса атрымалася яркай і запамінальнай. А яшчэ вельмі  павучальнай. Хочацца спадзявацца, што рабяты пачарпнулі для сябе, як не трапіць у дрэнную кампанію, як трэба сябраваць па-сапраўднаму, а не дзеля якойсьці выгоды.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio