Новая перамога любанскіх артыстаў

Культура
17 октября 2018
293
Новая перамога любанскіх артыстаў
 
У мінулую суботу ў Мар’інай Горцы прайшоў XV абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”.

Традыцыйна падчас фэста свае нумары прадстаўляюць калектывы аматарскай творчасці, якія маюць званне заслужаных, народных і ўзорных або актыўна удзельнічаюць у культурным жыцці раёна і вобласці.

Сёлета гонар Любанскага раёна на прэстыжным конкурсе абаранялі ўзорны фальклорны ансамбль “Верабейкі” і клуб аматараў народных традыцый “Напарачка”. Любанскія артысты прадставілі на фэсце танцавальна-абрадавую кампазіцыю “Лявоніха з карцінкамі” на аснове народных традыцый нашага раёна. Журы конкурса на чале з народным артыстам Беларусі Ігарам Лучанком высока ацанілі майстэрства любанскіх танцораў. Па выніках фестывалю нашы калектывы адзначылі Дыпломам у намінацыі “За зберажэнне і развіццё фальклорных традыцый рэгіёна” і ў якасьці прыза ўручылі камп’ютар.

Гран-пры конкурсу і новы мікрааўтобус гэтым разам уехалі ў Клецк. Дарэчы, у 2014 годзе “Верабейкі” разам з народным ансамблем народнай песні “Ярыца” Любанскага РЦК і аўтэнтычным фальклорным гуртом “Журавушка” з Ямінску ўжо станавіліся пераможцамі данага фэсту.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio