Навучэнцы тэатральнага аддзялення Любанскай ДШІ прынялі ўдзел у Vll адкрытым рэгіянальным конкурсе «Сымонкавы нашчадкі»

Культура
15 июня 2023
229
Навучэнцы тэатральнага аддзялення Любанскай ДШІ прынялі ўдзел у Vll адкрытым рэгіянальным конкурсе «Сымонкавы нашчадкі»

Навучэнцы тэатральнага аддзялення Любанскай дзіцячай школы мастацтваў годна прадставілі сваю ўстанову на Vll адкрытым рэгіянальным конкурсе «Сымонкавы нашчадкі» ў Стоўбцах.

У розных катэгорыях у намінацыі «Мастацкае чытанне» прынялі ўдзел 5 рабят ад першага да чацвёртага класаў, а таксама калектыў узорнага тэатра «Летуценнікі». Іх рэпертуар быў разнастайным, што станоўча адзначыла журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Нашы юныя тэатралы пад кіраўніцтвам Васіля і Алы Каткаўцоў падрыхтавалі творы айчынных аўтараў Яўгеніі Янішчыц, Янкі Сіпакова, песняроў Якуба Коласа і Янкі Купалы, земляка Івана Муравейкі і іншых. І прадэманстравалі выдатнае валоданне родным словам. Усе выступленні атрымаліся эмацыянальнымі, яны быццам ішлі ад сэрца. Таму кранулі і гледачоў, і журы. І любанчане адзначаны дыпломамі, медалямі, каштоўным падарункам. А першакласніца Аляксандра Сівакова ўвогуле пакарыла ўсіх сваім мастацкім выкананнем і стала лаўрэатам І ступені.

Але не толькі ўдзелам у конкурсе запомнілася рабятам паездка на Стаўбцоўшчыну. Гэта была сапраўдная творчая вандроўка, так бы мовіць, па слядах беларускага класіка. Любанчане пабывалі на радзіме Якуба Коласа ў Акіньчыцах, дзе акунуліся ў тую своеасаблівую атмасферу, у якой ён жыў і ствараў свае творы. А пасля накіраваліся ў Нясвіж - там калісь пясняр вучыўся ў настаўніцкай семінарыі.

Васіль Каткавец, загадчык тэатральнага аддзялення Любанскай ДШМ:

-Такім чынам нашы рабяты далучыліся да мастацкага слова, да вытокаў і традыцый. Яны набылі пэўны вопыт і пачарпнулі для сябе шмат цікавага і карыснага. А гэта, бадай, самае важнае, калі дзеці ўзбагачаюць свой унутраны свет, шануюць родную мову славутых продкаў.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio