Наведаць Любанскую раённую цэнтральную бібліятэку пасля 19.00 можна будзе 13 верасня
Наведаць Любанскую раённую цэнтральную бібліятэку пасля 19.00 можна будзе 13 верасня
Даведацца таямніцы
начной бібліятэкі можна будзе вечарам 13 верасня ў Любанскай раённай цэнтральнай
бібліятэцы.
Там з нагоды Дня бібліятэк, які адзначаецца 15 верасня, падрыхтавалі мерапрыемства «Бібліяноч». Пачнецца яно ў 19.00.
Наведвальнікаў запросяць прайсці квэсты «Міражы кніжнага царства», «Літаратурнае залюстроўе». Будуць працаваць тэматычныя фотазоны і пакоі жаху.
Удзельнікі «Бібліяночы» змогуць праверыць удачу ў розыгрышы. Арганізатары падрыхтавалі для аматараў чытання яшчэ мноства сюрпрызаў.
Фота з архіву «ГЛ».









