На працягу двух дзён у Любанскай дзіцячай школе мастацтваў дзейнічала творчая акадэмія "StArt"
Заняткі з рабятамі,
якія займаюцца на розных аддзяленнях установы, праводзілі не толькі настаўнікі
яе, а і выкладчыкі з Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, універсітэта
культуры і мастацтваў і інш. Яны ладзілі вучэбныя практычныя трэнінгі, цікавыя
гутаркі, рыхтавалі юных музыкантаў і
вакалістаў да выступленняў. А чаму навучыліся яны, гледачы змаглі ўбачыць і
ацаніць на выніковым гала-канцэрце.
Удзельнікі яго
прадставілі цудоўныя творчыя нумары, якія прыйшліся да спадобы прысутным. Яны
віталі артыстаў, як навучэнцаў, так і педагогаў, лаўрэатаў шматлікіх
рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Уладзіслава Плігаўку, Аксану Кузняцову
і г.д., гучнымі апладысментамі і выгукамі "Брава!".
Падсумоўваючы
вынікі, дырэктар школы мастацтваў Васіль Стэльмах зазначыў, што творчая
акадэмія - гэта выдатны праект, які дазволіў глыбей раскрыць здольнасці
навучэнцаў, уведаць іх інтарэсы. І падзякаваў усім, хто падтрымаў такую
ініцыятыву, дапамог у яе рэалізацыі.









