У Сарачах адбыліся здымкі чарговага выпуску фальклорнай тэлеперадачы «Наперад у мінулае»
У Сарачах адбыліся здымкі чарговага выпуску фальклорнай тэлеперадачы «Наперад у мінулае»
Вядучая праграмы Аксана Вечар – частая госця на Любанчышне, за дзесяць гадоў існавання перадачы ў нашым раёне было запісана некалькі дзясяткаў яе выпускаў. Героямі юбілейнага – саракавога – сталі народны хор «Прасніца» Сароцкага СДК і ўзорны фальклорны ансамбль «Верабейкі» Любанскага РЦК.
Паглядзець тэлеперадачу пра фальклорную спадчыну нашага раёна можна будзе на тэлеканале «Беларусь 3» у нядзелю, 12 чэрвеня.









