На базе ўстаноў культуры Любаншчыны адбыўся абласны семінар-практыкум для спецыялістаў раённых метадычных службаў
На базе ўстаноў культуры Любаншчыны адбыўся абласны семінар-практыкум для спецыялістаў раённых метадычных службаў «Аматарскія аб'яднанні як форма арганізацыі вольнага часу розных слаёў насельніцтва. Шляхі ўдасканалення дзейнасці ва ўмовах клубнай установы».


Падчас семінара яго ўдзельнікі наведалі раённы цэнтр культуры, у якім азнаёміліся з работай вядучых клубных аматарскіх аб'яднанняў Любаншчыны. Таксама семінарысты пабывалі ў Любанскай дзіцячай школе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе даведаліся пра дзейнасць народнага клуба народных майстроў.


У Сароцкім сельскім Доме культуры, Жораўскім Доме народнай творчасці і Камунараўскім сельскім Доме культуры спецыялісты метадычных службаў вобласці паглядзелі на работу аматарскіх аб'днанняў сельскіх ўстаноў культуры.









