«Міншчына культурная – за Беларусь»: акцыя пад такой назвай стартавала ў вобласці 15 верасня

Культура
16 сентября 2020
140
«Міншчына культурная – за Беларусь»: акцыя пад такой назвай стартавала ў вобласці 15 верасня

Яе арганізатары – галоўнае ўпраўленне  і аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі – маюць на мэце падтрымаць сістэму культурнай асветы насельніцтва праз папулярызацыю беларускага мастацтва, стварэнне ўмоў для фарміравання агульнай культуры і творчага развіцця падрастаючага пакалення,  задавальнення патрэб у дадатковай адукацыі, арганізацыі вольнага часу мясцовых жыхароў.


Акцыя прадоўжыцца пяць дзён. За гэты невялікі тэрмін запланавана правесці шэраг цікавых мерапрыемстваў, у прыватнасці, дні адкрытых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі з выездам на прадпрыемствы і ў арганізацыі рэгіёна. Падчас такіх сустрэч працаўнікоў інфармуюць пра паслугі, што аказваюцца ўстановамі культуры: дзейнасць гурткоў, аб’яднанняў па інтарэсах і г.д. Таксама іх увазе аматарскія калектывы прадстаўляюць свае творчыя прэзентацыі, канцэртныя праграмы.


У нашым раёне такога кшталту мерапрыемствы будуць арганізаваны на базе рыбакамбіната “Любань” і лясгаса.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio