Любаншчына далучылася да абласной акцыі «Міншчына культурная – за Беларусь!»
На мінулым тыдні праводзіліся дні адкрытых дзвярэй
на прадпрыемствах. Прадстаўнікі ўстаноў культуры прэзентавалі сваю творчую
дзейнасць.
А заключнае мерапрыемства ладзілася ў раённым
цэнтры культуры. «Горад захапленняў» гасцінна расчыніў дзверы для юных
любанчан. Навучэнцы трох гарадскіх устаноў адукацыі і Сароцкай школы завіталі,
каб пазнаёміцца, якія аб’яднанні па інтарэсах, творчыя калектывы дзейнічаюць на
базе РЦК, па якіх накірунках можна займацца ў дзіцячай школе мастацтваў. І
пасля абраць для сябе занятак па душы.
З цікавасцю рабяты глядзелі выступленні ўзорнага
фальклорнага ансамблю «Верабейкі», вакальнага калектыву «Спадчына», вучаніцы тэатральнага аддзялення Любанскай ДШМ
Валерыі Караньковай і іншых. Даведаліся пра работу відэастудыі «Любань ТВ»,
удзельнікі якой ствараюць сацыяльныя відэаролікі. Юнакі і дзяўчаты самі пішуць
сцэнарыі, размяркоўваюць ролі, рэалізоўваюць свае ідэі. А навуковы супрацоўнік
музея народнай славы Сяргей Квіткевіч падзяліўся з прысутнымі сваім захапленнем
– фатаграфаваннем і напісаннем вершаваных подпісаў да здымкаў, падчас
жартаўлівых.









