Лепшыя выканаўцы і творчыя калектывы Міншчыны, у тым ліку і нашага раёна, прынялі ўдзел у гала-канцэрце «Міншчына – сэрца Беларусі»

Культура
20 мая 2024
759
Ладзіўся ён ў межах фестывалю «Беларусь – мая песня» ў Палацы Рэспублікі.

Звыш 1 700 артыстаў з розных куткоў прысталічнага рэгіёну прадэманстравалі вакальнае, танцавальнае, цыркавое і тэатральнае майстэрства на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы. Гэта было сапраўды феерычна і відовішчна! Кожны нумар – быццам асобная гісторыя, у якой адлюстраваны ўнікальны і непаўторны каларыт малой радзімы і Бацькаўшчыны, самабытныя традыцыі, слаўнае мінулае, шматгранныя таленты жыхароў, багатыя набыткі. Гучалі песні, аўтарства якіх належыць ураджэнцам Міншчыны: «Мой родны кут», «Спадчына», «Жураўлі на Палессе ляцяць» і г.д.  І ўсе яны суправаджаліся прыгожымі харэаграфічнымі пастаноўкамі ў выкананні заслужаных, народных і ўзорных калектываў. Яркай зоркай у суквецці талентаў ззяў і тэатр танца «Егоза» Любанскага раённага Цэнтра культуры. Яго юныя ўдзельнікі сумесна з прадстаўнікамі яшчэ некалькіх ансамбляў – дарослых і дзіцячых – з дапамогай рытмічных выразных рухаў перадалі станоўчыя эмоцыі і пачуцці, непаўторную атмасферу святочнага кірмаша.











А яшчэ да канцэрта на выставачнай пляцоўцы ўсе жадаючыя маглі азнаёміцца з культурнай спадчынай і галоўнымі каштоўнасцямі кожнага раёна. Як зазначыў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын,  нам ёсць чым ганарыцца: «Усе куткі нашай Міншчыны ў нечым падобныя, але кожны мае і пэўную адметнасць, па-свойму самабытны і прыгожы. І жывуць у нас цудоўныя людзі”. Талент іх, канешне ж, ацанілі гледачы, сустракаючы выступленні гучнымі шчырымі апладысментамі.













А незвычайна яркім фінальным акордам грандыёзнай дзеі стала кампазіцыя «Благословенный отчий край». Вялікая сцэна Палаца Рэспублікі ледзьве змясціла ўсіх удзельнікаў, якія яскрава прадэманстравалі не толькі свае здольнасці, апантанасць творчасцю, а і любоў да Айчыны, роднага краю, што рэхам адгукалася ў сэрцах прысутных.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio