Канцэрт пад адкрытым небам

Культура
27 сентября 2018
285
Канцэрт пад адкрытым небам
 
У апошні цёплы дзень мінулага тыдня – на свята Раства Прасвятой Багародзіцы (па-народнаму – Багач) – артысты Тальскага сельскага Дома культуры парадавалі жыхароў вёскі Касцюкі міні-канцэртам пад адкрытым небам.

Мерапрыемства пад мілагучнай назвай «Асенняя мелодыя дабра і любві» адбылося на вуліцы Трудавой ля падворка Любові Гоман. Сабралася на свята два дзясяткі чалавек – у асноўным жыхары названай вуліцы, аднак некаторыя прыехалі з іншага пасёлка вёскі на возе, а самы шчыры глядач увогуле прыбыў на веласіпедзе з Дубнікоў.

Артысты выканалі беларускія і рускія народныя песні – некаторыя вяскоўцы падчас спеваў расчуліліся да слёз, іншыя кінуліся ў скокі і закружыліся парамі ў танцах. Падняла землякам настрой жыхарка Касцюкоў Вольга Строганава, прачытаўшы вясёлыя ды павучальныя байкі. Дарэчы, адзін з твораў, якія прадэкламавала Вольга Міхайлаўна, быў надрукаваны ў раёнцы. Напісала яго наша пастаянная пазаштатная аўтарка, жыхарка аграгарадка Сарачы Ніна Шаплыка.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio