Галасуйце за любанчан у конкурсе на лепшы аматарскі калектыў Мінскай вобласці
Галасуйце за любанчан у конкурсе на лепшы аматарскі калектыў Мінскай вобласці
4 снежня ў Мар’інай Горцы віталі ўдзельнікаў і гасцей ХVІІ абласнога фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй».
У конкурснай праграме бралі ўдзел аматарскія калектывы з 23 рэгіёнаў Міншчыны.
Пераможцы фестывалю атрымалі каштоўныя прызы і масу станоўчых эмоцый.
Падарункі для творчых калектываў Міншчыны падрыхтавала і інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда». Выбраць уладальніка тытула «Прыз глядацкіх сімпатый» прапануюць чытачам падчас анлайн-галасавання на сайце.
Аддаць голас за выступленне, якое найбольш кранула і прыйшлося даспадобы, а таксама атрымаць асалоду ад творчых знаходак землякоў, можна будзе з 8 па 12 снежня. Вынікі будуць падведзены 13 снежня.









