Фотарэпартаж: У дваццаць восьмы раз прайшоў Дзень беларускага пісьменства
Фотарэпартаж: У дваццаць восьмы раз прайшоў Дзень беларускага пісьменства
На гэты раз ён ладзіўся на Міншчыне – гасцей свята віталі ў Капылі. Месца
абрана невыпадкова. Капыльшчына не толькі самабытны i маляўнічы куток нашай Айчыны
са сваёй багатай гiсторыяй i культурнымi традыцыямi, а і малая радзіма больш як
пяцідзесяці вядомых літаратурных дзеячаў. У іх гонар, дарэчы, падчас
мерапрыемства адкрыта алея пісьменнікаў з QR-кодамі.
І ўвогуле Дзень беларускага пісьменства быў, як заўжды, насычаны і цікавы.











































