Фотарэпартаж: любанчане сталі гасцямі і ўдзельнікамі фестывалю «Маладзечна-2022»

Культура
13 июня 2022
170
Фотарэпартаж: любанчане сталі гасцямі і ўдзельнікамі фестывалю «Маладзечна-2022»

Праграма ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022», які ладзіўся 10 і 11 чэрвеня, была насычана разнастайнымі мерапрыемствамі. Ключавыя – цырымоніі адкрыцця і закрыцця – прайшлі ў амфітэатры. Сярод гледачоў абодвух канцэртаў можна было ўбачыць і любанчан.



 

Аднак яшчэ да таго, як размясціцца ў амфітэатры, яны мелі магчымасць ў поўнай меры пранікнуцца святочным настроем. Госці прагуляліся па вуліцах горада і зрабілі мноства прыгожых фотаздымкаў. Найбольш, безумоўна, падчас шпацыру па вуліцы Прытыцкага. Там рэгіёны Мінскай вобласці разгарнулі «партал часу» да Года гістарычнай памяці.

У прыватнасці, работнікі культуры Любаншчыны прапанавалі перанесціся на востраў Зыслаў – сэрца партызанскага руху Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І, патрэбна сказаць, пляцоўка карысталася попытам ў наведвальнікаў. Прычым інтарэс яна выклікала як у дзяцей, так і ў дарослых.





На партызанскай кухні можна было пачаставацца традыцыйным хлебам, у партызанскай школе пагартаць даваенныя падручнікі, напісаць тэкст на друкаванай машынцы… І , вядома, праверыць сваю эрудыцыю і ўдачу ў ітэрактыўных гульнях.







На «уроку» па чыстапісанні «вучні» дзяліліся на паперы сваімі эмоцыямі і настроем. Многія прызнаваліся ў любві Беларусі і жадалі ёй росквіту.




А яшчэ наведвальнікам пляцоўкі Любанскага раёна прапанавалі паспрабаваць свае сілы ў ганчарнай справе і разьбе па дрэву.









А на цэнтральнай плошчы музычныя нумары дарыла моладзь Мінскай вобласці. Любанчане Кацярына Янчанка і Мікіта Ясючэня адкрылі канцэртную праграму.







Самі ж цырымоніі адрыкцця і закрыцця фестывалю не пакінулі гледачоў раўнадушнымі. Прысутныя гучна падпявалі добра знаёмыя песні і шчодра адорвалі артыстаў апладысментамі.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio