Есть мнение: любанчанин поделился своим пониманием национальной идеи
А в чем лично для Вас заключается национальная идея? Об этом мы спросили у Сергея Выскварки, исполняющего обязанности директора Любанского районного центра культуры, заведующего отделом организационно-методической работы, руководителя образцового фольклорного ансамбля «Верабейкі».

И вот что он ответил:
– Сапраўды, кожны разумее нацыянальную ідэю па-свойму, абагульненага тлумачэння не існуе.
Я б разглядаў яе ў ключы захавання традыцый, сямейных каштоўнасцей. Бо мы, беларусы, у першую чаргу адрозніваемся ад іншых народаў сваёй мовай і сваёй культурай. Больш таго, цікавы ўсяму свету сваімі традыцыямі – архаічнымі, асаблівымі.
А як мы можам і словам і справай служыць нацыянальнай ідэі? А вельмі проста. Неабходна ведаць сваю мову і умець размаўляць на ёй. Трэба ведаць свае традыцыі і захоўваць іх, перадаваць з пакалення ў пакаленне. Самы просты прыклад, хутка гэта будзе актуальна, – на Вялікдзень працягваць фарбаваць яйкі.
Важна, каб нашы дзеці ведалі, што яны беларусы і чым яны адметныя. Каб яны маглі адрозніць наша спрадвечнае, ад чужога, навязанага модай альбо чымсьці ці кімсьці іншым.









