130 гадоў са дня нараджэння Максіма Багдановіча адзначаюць 9 снежня

Культура
9 декабря 2021
181
130 гадоў са дня нараджэння Максіма Багдановіча адзначаюць 9 снежня

Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў нацыянальнай мастацкай літаратуры, паэт, празаік, гісторык літаратуры і літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык.

Фактычна першы з беларускіх паэтаў, хто звярнуўся да санета, трыялета, рандо, тэрцыны, скерца і іншых складаных форм верша. Ён свядома імкнуўся ўзбагаціць маладую беларускую літаратуру новымі для яе формамі, ужо добра засвоенымі ў сусветнай літаратуры, і тым самым істотна пашырыць яе творчыя магчымасці, удасканаліць літаратурную мову.

У гісторыі нацыянальнай паэзіі зборнік Максіма Багдановіча “Вянок” стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрстава, універсітэтам класічнай паэтыкі.

У 1991 годдзе імя Максіма Багдановіча ўнесена ў каляндарны спіс ЮНЭСКА  “Гадавіны выдатных асоб і падзей”.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio