Даследуюць гарадзішча Обчын на Любашчыне

Культура
23 мая 2019
219
Даследуюць гарадзішча Обчын на Любашчыне

 

З 2012 года археолагі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі актыўна праводзяць даследаванні на Любаншчыне.  Аб’ект іх грунтоўнага вывучэння – гарадзішча Обчын жалезнага веку. Гэта адзін са значных помнікаў, які ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Знаходзіцца ён на тэрыторыі, дзе зараз вядзецца будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната “Слаўкалія”. А таму важна было паспець ўсё даследаваць. Пра гэта і дамовіліся навукоўцы з кіраўніцтвам ГАКа.

 Адразу вывучалася ўнутраная частка гарадзішча. Археолагам пашанцавала знайсці шэраг цікавых артэфактаў. А цяпер  пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка аддзела археалогii першабытнага грамадства Сяргея Ліневіча працуе група, якая даследуе вал і рвы, што акружалі некалі жылую пляцоўку. Пра вынікі іх плённай дзейнасці мы раскажам у адным з натупных нумароў газеты.

 

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio