Да 16 красавіка падоўжаны прыём заявак на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва

Культура
6 апреля 2020
188
Да 16 красавіка падоўжаны прыём заявак на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва

Трэба адзначыць, што дадзены конкурс праводзіцца ў мэтах адраджэння, развіцця і папулярызацыі лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнага выяўленчага мастацтва, павышэння прафесійнага майстэрства, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі. Да ўдзелу дапускаюцца аўтары твораў выяўленчага мастацтва ў любых відах, жанрах, мастацкіх тэхніках, а таксама аўтары артыкулаў аб выяўленчым мастацтве, створаных за апошнія тры гады. Ацэньваць работы будзе журы, у якое ўвойдуць прафесійныя мастацтвазнаўцы, мастакі, крытыкі і іншыя спецыялісты.

Намінацый некалькі: «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура», «Дызайн», «Актуальнае мастацтва» (арт-аб'ект, інсталяцыя), «Мастацкая фатаграфія», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Мастацтвазнаўства і крытыка», «Творчы дэбют».

Пераможцыатрымаюць грашовую прэмію ў памеры 100 базавых велічынь, дыплом і спецыяльную ўзнагароду. Па рашэнні арганізацыйнага камітэта асобныя творчыя работнікі могуць быць узнагароджаны дыпломамі «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва», «Мецэнат выяўленчага мастацтва» і спецыяльнымі прызамі. Прадстаўнікі творчай моладзі, якія будуць адзначаны ў намінацыях, змогуць прэтэндаваць на падтрымку спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

Заяўкі ад прэтэндэнтаў на прэмію прымаюцца дырэкцыяй конкурсу — Нацыянальным гістарычным музеем, эл. адрас: info@histmuseum.by. На сайце ж музея таксама можна азнаёміцца з умовамі ўдзелу ў конкурсе і іншымі матэрыяламі.



pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio