Беларуская этнаграфія для расійскіх студэнтаў

Культура
24 мая 2019
245
Беларуская этнаграфія для расійскіх студэнтаў
  
У Маскоўскім дзяржаўным інстытуце культуры адбылася сустрэча з загадчыкам аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Любанскага раённага цэнтра культуры Сяргеем Выскваркам.

Арганізавала сустрэчу маскоўскіх выкладчыкаў і студэнтаў з нашым земляком кафедра Народнай мастацкай культуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вышэйназванай навучальнай установы вышэйшай адукацыі.

Падчас мерапрыемства кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля “Верабейкі” правёў майстар-клас па традыцыйнай беларускай харэаграфіі, а таксама лекцыйна-практычныя заняткі. Падчас сваіх выступленняў Сяргей Георгіевіч асаблівую ўвагу ўдзяліў традыцыйнаму беларускаму касцюму, расказаў аб асноўных асаблівасцях касцюма Любанскага раёна і прадэманстраваў розныя спосабы павязвання наміткі. Таксама этнограф навучыў прысутных рабіць з газетнай паперы выцінанкі, якімі нашыя бабулі любілі аздабляць вокны. Асобна наш зямляк спыніўся на каляндарна-абрадавым календары беларусаў, расказаў, якія вясеннія абрады дагэтуль захаваліся на Любаншчыне; свае словы лектар наглядна праілюстраваў фотаздымкамі і фільмамі.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio