Адраджэнне народных традыцый: прайшоў вясковы кірмаш у Рачэні
Адраджэнне народных традыцый: прайшоў вясковы кірмаш у Рачэні
У суботу, 27 жніўня, у цэнтры аграгарадка Рачэнь адбылося свята, якое ўжо некалькі гадоў не адзначалася. А раней вясковы кірмаш быў адным з любімых мерапрыемстваў у жыхароў гэтага населенага пункта. Дзякуючы ініцыятыве супрацоўнікаў Рачэнскга сельскага Дома культуры яго зноў пачалі адзначаць. На месцы правядзення кірмашу сабралася шмат народу, нават некаторыя сем’і з дзецьмі з райцэнтра завіталі на фэст. Праграма была цікавая, з песнямі, гульнямі, атракцыёнамі, катаннем з байкерамі на матацыклах. Таксама былі і шашлыкі, юшка, іншыя прысмакі. Завяршылася мерапрыемства начной дыскатэкай. Падрабязней пра кірмаш чытайце ў наступным нумары газеты «Голас Любаншчыны».

































