Адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Натхненне малой радзімы» Анатоля Вялічкі

Культура
3 октября 2019
382
Адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Натхненне малой радзімы» Анатоля Вялічкі

Прэзентацыя зборніка вершаў «Натхненне малой радзімы» нашага земляка і краязнаўцы Анатоля Вялічкі адбылася другога кастрычніка ў Любанскай раённай бібліятэцы.




Так званая літаратурная імпрэза ладзілася ў чытальнай зале ўстановы культуры. Анатоль Іосіфавіч распавёў слухачам адкуль яго карані, узгадаў жыццёвыя падзеі і разам з гэтым працоўныя будні. Віншаванні апантанаму краязнаўцу адрасавалі ўкладальнікі зборніка – супрацоўнікі раённай бібліятэкі, а таксама наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, рэдакцыі раённай газеты «Голас Любаншчыны» і проста аматараў паэтычнай творчасці.


Падчас сустрэчы, якая, да слова, працягвалася амаль дзве гадзіны, Анатоль Іосіфавіч чытаў на памяць уласныя вершы, згадваў класікаў роднай літаратуры, у іх ліку і пісьменнікаў-землякоў, шчыра дзяліўся ведамі пра слынных людзей Любанскага краю.

Фота аўтара.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio