Абласное свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» пройдзе 7 верасня
Абласное свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» пройдзе 7 верасня
Каля 500 майстроў з
розных куточкаў Мінскай вобласці і не толькі 7 верасня возьмуць удзел у свяце
«Слуцкія паясы». Яны прадставяць звыш 20 накірункаў народнай творчасці: салома-
і лозапляценне, разьба па дрэве і ткацтва, вышыўка і ганчарства, ткацтва пояса
і інш. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама.
У межах абласнога свята таксама пройдзе свята-конкурс «Беларуская лялька». Надзвычай прыемна, што большасць яго удзельнікаў з ліку дзяцей і моладзі – навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тыя, хто будзе працягваць зберагаць і развіваць традыцыі беларускай лялькі і далей.
На абласным свяце сваю творчасць прэзентуюць і жыхары Любанскага раёна: прадстаўнікі школы рамёстваў і народнай майстэрні традыцыйнага ткацтва «Матрушка», народны ансамбль народнай песні «Ярыца», фальклорны танцавальны калектыў «Напарачка», удзельнікі гурткоў «Бабуліны лялькі» і «Умелыя ручкі», народны майстар Раіса Валькова і іншыя.
Фота Сяргея Выскваркі.









