25 лістапада ў Барысаве прайшоў чарговы фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй»
25 лістапада ў Барысаве прайшоў чарговы фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй»
На ім аматарскія і прафесійныя калектывы з усіх раёнаў Міншчыны традыцыйна прадстаўляюць свае праграмы, каб пазмагацца за галоўны прыз – аўтобус.










Культработнікі Любаншчыны спецыяльна для гэтага фестывалю распрацавалі фальклорна-этнаграфічную пастанову «Русалле па-любанску». Даны нумар высока ацаніла прафесійнае журы, і па выніках творчага спаборніцтва наш раён атрымаў у конкурсе III месца.














