19 лютага ў Любанскай дзіцячай школе мастацтваў адбудзецца адкрыты фестываль-конкурс юных піяністаў «Беларускія карцінкі-2020»

Культура
18 февраля 2020
331
19 лютага ў Любанскай дзіцячай школе мастацтваў адбудзецца адкрыты фестываль-конкурс юных піяністаў «Беларускія карцінкі-2020»

Ён пройдзе ўжо ў чацвёрты раз. Плануецца, што ў фестывалі возьмуць удзел каля 25 рабят з гарадоў Мінск і Жодзіна, а таксама Мінскага, Смалявіцкага і Любанскага раёнаў.

Журы конкурсу ўзначаліць дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Наталля Громава.


Урачыстае адкрыццё фестывалю пачнецца ў 11.00. Далей пройдуць конкурсныя праслухоўванні. Цырымонія ўзнагароджвання і ўрачыстае закрыццё фестывалю запланаваны на 14.30.


Фестываль-конкурс юных піяністаў «Беларускія карцінкі» ладзіцца на Любаншчыне раз у два гады. Упершыню быў праведзены ў 2014 годзе.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio