Многія ўраджэнцы Любаншчыны, якія зараз пражываюць у розных кутках свету, не забываюць сваю малую радзіму
Прыемна ўсведамляць, што многія ўраджэнцы Любаншчыны, якія зараз пражываюць у розных кутках свету, не забываюць сваю малую радзіму. Падтрымліваюць сяброўскія адносіны з былымі аднакласнікамі і землякамі, сочаць за падзеямі ў нашай краіне, хвалююцца за яе лёс, радуюцца дасягненню высокіх паказчыкаў у розных галінах, поспехам славутых беларусаў. А значыць, мы адзіныя ў любові да нашай Бацькаўшчыны.
У ліку такіх шчырых і адданых Айчыне любанчан Алена Сцяпанаўна Пралкіна (у дзявоцтве Міхаленя). Яна нарадзілася ў вёсцы Кузьмічы. Пасля заканчэння Соснаўскай СШ №1 у 1964 г одзе паступіла ў Даўгаўпілскі педагагічны інстытут Латышскай ССР. Па размеркаванні трапіла ў г. Цэсіс, і там 44 гады выкладала матэматыку ў школе закрытага тыпу. Нягледзячы на тое, што свядомае жыццё звязана з іншай дзяржавай, Алена Сцяпанаўна не парывае сувязі з Беларуссю. Яе сэрца прагне ў родныя мясцiны. І вершы зямлячкі таму яскравае пацвярджэнне.
Мая Радзіма Беларусь
Мая Радзіма Беларусь,
Зямля, якою трэба ганарыцца,
Дзе б ні была, сюды імкнуся,
Каб тут з усімі парадніцца.
Люблю цябе, мой родны край,
Палессе, Любань, вёскі і дубровы,
Усё, ўто квітнее, як той май,
Людзей, раку Арэсу, лугоў абшары.
Таму што тут парадак, чысціня і дабрабыт,
Якіх не знойдзеш за мяжою,
Дабро кіруе, і ніхто ў нас не забыт,
Не варагуем мы паміж сабою.
У год якасці жыве народ мой,
Упэўнена ідзе да Свету,
За мір змагаецца і ўсё перажыве,
Каб не было вайны, каб не хварэлі дзеці.









