Сумесная праца аб’ядноўвае: у гарадскім пасёлку Урэчча зладзілі дэпутацкі суботнік

Дэпутацкі суботнік, які ладзіўся ў гарадскім пасёлку Урэчча, сабраў не толькі народных абраннікаў, а і работнікаў мясцовых устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, членаў Маладзёжнага парламента, жыхароў, для якіх любоў да роднай зямлі – гэта не проста спалучэнне слоў, а паняцце, якое аб’ядноўвае пачуццё гонару за любы край і жаданне зрабіць яго яшчэ больш дагледжаным і маляўнічым.

Падчас дабраахвотнай працоўнай акцыі яны займаліся добраўпарадкаваннем плоту па вуліцах Кірава, Куйбышава і Школьнай. Фарбавалі яго на тых сядзібах, дзе дамы з’яўляюцца пустуючымі. На астатніх жа такой справай займаюцца самі гаспадары. Тым не менш фарбай ЖКГ забяспечыла і іх, каб усе парканы былі аднолькавага колеру і выглядалі, так бы мовіць, гарманічна.

–Шчыруем з агеньчыкам – добрасумленна і з задавальненнем. А як інакш, мы ж тут жывём і хочацца, каб вакол было прыгожа, – зазначылі прадстаўнікі Урэцкага Дома культуры.

І іх падтрымалі і іншыя ўдзельнікі суботніка, а гэта некалькі дзясяткаў чалавек.

Андрэй Драбудзька, старшыня Любанскага раённага Савета дэпутатаў:

– Гэта не разавая акцыя. Год добраўпарадкавання прызначаны аб'яднаць нашы намаганні па далейшым павышэнні якасці жыцця насельніцтва. Таму на Любаншчыне намечана правесці шэраг мерапрыемстваў, рэалізаваць у тым ліку грамадзянскія ініцыятывы, накіраваныя на добраўпарадкаванне і паляпшэнне санітарнага стану населеных пунктаў.

IMG_1523.JPG

IMG_1529.JPG

IMG_1425.JPG

IMG_1475.JPG

\IMG_1489.JPG

IMG_1482.JPG

IMG_1496.JPG

IMG_1536.JPG

IMG_1540.jpg

IMG_1542.JPG

IMG_1543.JPG

IMG_1451.JPG

IMG_1456.JPG

IMG_1549.JPG

IMG_1518.JPG

IMG_1561.JPG

IMG_1565.JPG

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio