Стаялі насмерць ля берагоў Нявы: подзвіг ураджэнцаў Любаншчыны ў бітвах за Ленінград

Героическое прошлое
5 октября 2026
109

Наступленне нямецка-фашысцкіх войск непасрэдна на Ленінград пачалося 10 ліпеня 1941 г. У неверагодна цяжкіх баях савецкім войскам удалося спыніць ворага на подступах да горада. Не сумеўшу ўзяць яго адразу, праціўнік аддаў загад сваім войскам перайсці да асады. Блакада Ленінграда працягвалася 872 дні.

На працягу амаль трох гадоў савецкія войскі стрымлівалі ворага, ажыццяўлялі не толькі абарончыя, але і наступальныя аперацыі. У студзені 1943 г. войскі Ленінградскага і Волхаўскага франтоў перайшлі ў наступленне і 18 студзеня злучыліся (аперацыя насіла кодавую назву «Іскра»). Блакада Ленінграда была прарвана. Але вызвалены горад быў толькі праз год – 21 студзеня 1944 г.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22.12.1942 заснаваны медаль «За оборону Ленинграда». Ім узнагароджаны каля 1,5 млн чалавек.

Фондавыя калекцыі «Фотадакументы» і «Дакументы» Любанскага музея народнай славы ўтрымліваюць 208 адзінак захоўвання, якія адлюстроўваюць удзел ураджэнцаў і жыхароў нашага раёна ў бітве за Ленінград. Гэта фотаздымкі, асабістыя і наградныя дакументы, лісты з фронту і г.д. У калекцыі «Узнагароды» маецца толькі адзін медаль «За defense Ленинграда». Ім быў узнагароджаны Рыгор Іванавіч Калядка, жыхар вёскі Дубілаўка. Мы абавязаны памятаць, што за стойкасцю асаджанага Ленінграда стаялі і нашы землякі.

Сярод удзельнікаў абароны Ленінграда была і Вольга Паўлаўна Андруховіч (м. Любань). 22 чэрвеня 1941 г. мабілізавана ў дзеючую армію. У 1941–1942 гг. ваявала на Паўднёва-Заходнім фронце, у 1942–1943 гг. – у 116-й асобнай стралковай брыгадзе на Паўночна-Заходнім фронце, у 1943–1944 гг. – на Ленінградскім фронце. У складзе 224-й асобнай стралковай дывізіі ўдзельнічала ў прарыве блакады Ленінграда. У 1944–1945 гг. дывізія прымала ўдзел у баявых аперацыях па вызваленні Прыбалтыкі. Узнагароджана ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі «За отвагу», «За оборону Ленинграда» і іншымі.

photo_2026-10-05_09-44-00.jpg

Марк Фларыянавіч Крэпскі (м. Любань) з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У снежні 1941 г. быў цяжка паранены ў баях пад Масквой, за гэтыя ж баі ў 1942 г. атрымаў сваю першую ўзнагароду – ордэн Чырвонага Сцяга. У 1943 г. М.Ф. Крэпскі ў складзе войск Заходняга фронту, дзе праявіў сябе ў баях пры прарыве абароны праціўніка пад Ельняй, Смаленскам, Раслаўлем. У гэтым жа годзе ён узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. У 1943–1944 гг. часць, у якой служыў Крэпскі, была накіравана на Ленінградскі фронт. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ім пры вызваленні Ленінграда, камандуючы артылерыяй Ленінградскага фронта ўручыў Крэпскаму ордэн Аляксандра Неўскага. Шлях да Перамогі Марка Фларыянавіча ляжаў праз Венгрыю, Аўстрыю, Чэхаславакію.

photo_2026-10-05_09-44-48.jpg

Анатоль Якаўлевіч Росін (в. Камуна) пачатак Вялікай Айчыннай вайны застаў ў Прыбалтыцы. Часць яго адступала до Ленінграда, у абароне якога ён прымаў удзел як камандзір аддзялення ў 1941–1943 гг. З 1943 г. А.Я. Росін адкамандзіраваны на ІІ Украінскі фронт. Прымаў удзел у вызваленні Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За оборону Ленинграда», «За освобождение Праги» і інш.

photo_2026-10-05_09-45-42.jpg

Іван Юльянавіч Біёнчык (в. Бычкі, зараз – Атраднае) з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У пачатку вайны ён служыў у 9-м артылерыйскім палку на Ленінградскім фронце. Прымаў удзел у баях па прарыве і зняцці блакады Ленінграда, у вызваленні Прыбалтыкі, гарадоў Заходняй Украіны і Польшчы. Вайну закончыў у Празе. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За оборону Ленинграда» і інш.

photo_2026-10-05_09-46-33.jpg

Вядома, не ўсе імёны землякоў, якія ваявалі ля берагоў Нявы, дайшлі да нас. Аднак тыя з іх, што ўдалося ўстанавіць, беражліва захоўваюцца ў памяці ўдзячных нашчадкаў. У Любанскім музеі народнай славы маюцца звесткі пра 173 радавых і афіцэраў Чырвонай арміі, якія прымалі ўдзел у абароне і вызваленні Ленінграда, 93 з іх загінулі.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio