Віншаванне каталікоў Любаншчыны з набліжаючымся Раством Хрыстовым
Бог нарадзіўся! Свету аб’явіўся!
Найвышэйшы стаўся найменшым,
Вечны стаўся смяротным,
Усемагутны стаўся слабым,
Святы стаўся блізкім да грэшнікаў,
Нябачны стаўся бачным.
Бог стаўся Чалавекам, пасяліўся паміж нас, каб разам з намі раздзяліць жыццё: жыццё поўнае радасці і смутку, перамогі і паражэння, змагання і выпрабавання…
Езус Хрыстус прыйшоў на зямлю, каб адчыніць нам брамы Неба і паказаць дарогу да Нябеснага Валадарства. Бог не пакінуў нас, але ёсць з намі кожны дзень і дапамагае нам праз усё нашае жыццё. Ён нарадзіўся ў бедным хляву, каб кожны мог прыйсці да Яго і чэрпаць ласкі, неабходныя ў гэтым жыцці і ў вечнасці.
Дарагія жыхары горада і раёна жадаем, каб Бог, Які нарадзіўся для кожнага з нас, напоўніў Вашыя сэрцы верай, надзеяй і любоўю! Няхай у кожнай сям’і запануе супакой, дабро, радасць і еднасць! Няхай Божая ласка суправаджае Вас праз усе дні Новага Года!
Сардэчна запрашаем на радаснае перажыванне Урачыстасці Божага Нараджэння:
24 снежня – Святая Імша ў 22:00 гадз.
25 снежня – Святая Імша ў 10:00 гадз.
Настаяцель касцёла Маці Божай Фацімскай а. Стэфан Пупейка і парафіяне