Дзея, якая ўзвышае і ўзбагачае: на Любаншчыне прайшлі духоўна-асветніцкія чытанні

Духовность
13 января 2025
363

У нашым раёне стала добрай традыцыяй па ініцыятыве праваслаўнага прыходу храма Праабражэння Гасподня ў горадзе Любані, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ў светлыя і святыя калядныя дні ладзіць духоўна-асветніцкія чытанні.

IMG_5963.jpg

IMG_5966.jpg

IMG_5970.jpg

IMG_5973.jpg

IMG_5983.jpg

У чарговы раз пляцоўкай для іх правядзення была абрана дзіцячая школа мастацтваў, глядзельная зала якой ледзьве змясціла ўсіх жадаючых далучыцца да святочнай дзеі. Пачалася яна, як заўжды, з малебена, што адслужыў благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун. А богаслужэбныя песнапенні выканаў хор храма Праабражэння Гасподня.

IMG_5987.jpg

IMG_5999.jpg

IMG_6009.jpg

IMG_6012.jpg

На такой прыўзнятай урачыстай ноце прадстаўнікі духавенства распачалі свае грунтоўныя і пазнавальныя выступленні. Гаварылі пра важнасць кнігі, асабліва Евангелле, як першакрыніцы, асновы асноў, Слова Божага, якое павінна пастаянна гучаць у чалавечым сэрцы і скіроўваць на праведны шлях. Таксама размова ішла пра сэнс планетарнай падзеі – Нараджэння Хрыстова, пра ўзнаўленне ўнікальнай святыні – Тураўскага крыжа, што з’яўляецца сімвалам адраджэння нашых духоўных традыцый. Увага была акцэнтавана і на іншых актуальных пытаннях, якія маюць важнае значэнне не толькі для сучаснасці, але і для будучыні нашага народа і краіны. І сярод іх – захаванне культурнай спадчыны, умацаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага грамадства, выхавання і асветы маладога пакалення ў духу патрыятызму, павагі да гісторыі і традыцый.

IMG_6019.jpg

IMG_6028.jpg

IMG_6038.jpg

IMG_6043.jpg

IMG_6047.jpg

Без сумнення, прысутныя шмат пачарпнулі для сябе і, магчыма, штосьці нават пераасэнсавалі ў сваім светаўспрыманні. А затым акунуліся ў атмасферу чароўных гукаў: прадоўжылася мерапрыемства канцэртнай праграмай. Цудоўныя творчыя нумары прадставілі навучэнцы і педагогі Любанскай дзіцячай і Урэцкай музычнай школ мастацтваў, вакальная група Сароцкага Дома культуры. А майстры харавых спеваў парадавалі меладычнымі духоўнымі песнапеннямі. Яны проста заварожвалі асаблівай глыбінёй і пранікнёнасцю, нейкай таямнічай прыгажосцю. Высокі выканальніцкі ўзровень прадэманстравалі, акрамя мясцовага, харавыя калектывы з Салігорска, Слуцка, Старых Дарог, Капыля.

IMG_6053.jpg

IMG_6055.jpg

IMG_6061.jpg

IMG_6064.jpg

IMG_6073.jpg

Іх заахвочванне стала фінальным акордам дзеі. Вітаючы ўдзельнікаў яе і прысутных у зале, старшыня райвыканкама Віталій Платун адзначыў, што Нараджэнне Хрыстова, як ніякае іншае свята, дае атмасферу сямейнага цяпла, незвычайнай утульнасці і гармоніі, дорыць людзям вялікую радасць, надзею і веру. І выдатна, што менавіта ў такія калядныя дні ў нас праводзяцца духоўна-асветніцкія чытанні, якія ўзбагачаюць і ўзвышаюць над будзённымі клопатамі. Віталій Віктаравіч падзякаваў арганізатарам мерапрыемства і запэўніў: “Гэта традыцыя абавязкова будзе працягвацца”.

IMG_6079.jpg

IMG_6085.jpg

IMG_6086.jpg

IMG_6092.jpg

IMG_6097.jpg


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio