“Духоўнае выхаванне маленькіх сэрцаў”: месячнік пад такой назвай праходзіць зараз па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама

Духовность
17 декабря 2024
501

Далучыліся да яго і дзіцячыя сады Любаншчыны.

Як паведаміла Іна Кур’ян, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета, у дашкольных установах распрацаваны планы мерапрыемстваў. Ладзяцца “круглыя сталы”, майстар-класы з удзелам матуль і татаў, праводзяцца для іх індывідуальныя кансультацыі і інш.

Напрыклад, у дзіцячым садку №1 г. Любані арганізаваны адкрыты дыялог па фарміраванні ў дзяцей грамадзянскасці, дабрыні, спагады, павагі да старэйшых і традыцый роднага краю. У дашкольнай групе Асавецкай школы бацькоў пракансультавалі наконт павышэння адказнасці у ліквідацыі сямейнага недабрабыту. Шэраг мерапрыемстваў запланавана непасрэдна для выхаванцаў. У прыватнасці, конкурсы і выставы малюнкаў. А ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Казка” рабяты разам з бацькамі і педагогамі прынялі ўдзел у сумеснай акцыі “Выдатна там, дзе бывае міласэрнасць” і падрыхтавалі ўласнымі рукамі і са станоўчымі эмоцыямі падарункі для дзяцей-інвалідаў.

Увогуле ж значная ўвага духоўнаму выхаванню надаецца ва ўсіх установах адукацыі. Дзе маецца такая магчымасць, наладжана ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі Любанскага благачыння. Настаяцелі мясцовых прыходаў наведваюць бацькоўскія сходы, запрашаюць і дзяцей, і дарослых часцей бываць у храме, расказваюць пра маральныя асновы, прынцыпы і каштоўнасці, якія дазваляюць заставацца нясхільнымі і нязломнымі нават у самых складаных жыццёвых абставінах.

– А галоўная мэта ўсіх пералічаных мерапремстваў – падтрымка і ўмацаванне духоўнага, сацыяльнага дабрабыту сем'яў, і асабліва тых, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Дзеці павінны расці і выхоўвацца ў атмасферы добразычлівасці, цеплыні, шчырасці, любові і шчасця, каб іх маленькія сэрцы былі напоўнены самымі светлымі адчуваннямі і памкненнямі, – падсумавала Іна Леанідаўна.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio