Акунуцца можна будзе на тэрыторыі храма Праабражэння Гасподня
Гэта адно з самых галоўных свят Праваслаўнай Царквы, якое завяршае калядныя дні і штогод адзначаецца 19 студзеня.
У гэты дзень вернікі ўспамінаюць падзею, звязаную з хрышчэннем Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан. І сімвалічна, што менавіта на такое свята здзяйсняецца чын вялікага асвячэння вады. Пасля чаго яна становіцца асаблівай – гаючай, цудадзейнай – і не трацяць гэтых уласцівасцей доўгі час.
– Хрышчэнская вада – па-іншаму агіасма, што ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае “вялікая святыня”. Калі Ісус акунуўся ў Іардане, Ён асвяціў і ачысціў яго. Вось так і ў свята Вадохрышча абнаўляецца ўсё вакол, – зазначаюць свяшчэннаслужыцелі.
Святая вада спрадвечна шанавалася ў народзе і выкарыстоўвалася як універсальны сродак аховы і дапамогі ў самых розных жыццёвых сітуацыях: ад простых бытавых да надзвычайных. Таму людзі абавязкова захоўваць яе ў доме, каб падтрымлівала ў ім святло і цеплыню, зберагала ад хвароб і ўсяго нядобрага.
Яшчэ адна традыцыя на Вадохрышча – акунанне ў палонку-іардань. Для гэтага ў нашым раёне сёлета падрыхтавана адно месца: на тэрыторыі храма Праабражэння Гасподня. Акунуцца можна будзе з 19:30 да 21:00 у суботу (18 студзеня) і ў нядзелю (19 студзеня) на працягу дня.









