«Зажынкі-2026» на Любаншчыне: свята першага снапа

Аграрный код
21 июля 2026
75

Жніўнае поле каля аграгарадка Рачэнь стала цэнтрам урачыстага свята «Зажынкі-2026». Сюды, на шырокую ніву, сабраліся хлебаробы, кіраўнікі гаспадарак, паважаныя госці і ўсе тыя, хто шануе хлеб і зямлю-карміліцу.

Урачыстае дзейства распачалося абрадам ушанавання поля, які правяла Гаспадыня нівы ў суправаджэнні дзяўчат-жнеек у беларускіх строях. Яны ўславілі шчодры ўраджай, падзякавалі зямлі за яе дары і папрасілі Божага благаславення на новую працу.

photo_2026-07-21_00-47-30.jpg

Асаблівым момантам свята стаў абрад «Зажынанне першага снапа». Жнейкі з сярпамі ў руках адправіліся ў поле і вярнуліся з залацістым снапом новага ўраджаю. Па традыцыі, каб новы хлеб заўсёды спорыў, старшыні раёна Віталій Платун і сельгаспрадпрыемства «Рачэнь» Віктар Арэстовіч пераступілі праз сноп мінулагодняга ўраджаю. Ім, а таксама ўсім кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна ўручылі першыя зажыначныя снапы і лялькі-абярэгі на багаты ўраджай.

photo_2026-07-21_00-47-31.jpg

photo_2026-07-21_00-47-31 (2).jpg

Са словамі віншавання да хлебаробаў звярнуўся старшыня Любанскага раённага выканаўчага камітэта Віталій Платун: «Зажынкі – гэта наша агульнае свята, якое сімвалізуе адзінства чалавека і зямлі, павагу да працы і ўдзячнасць за яе дары. Я шчыра дзякую кожнаму з вас за самаадданую працу, за любоў да роднай зямлі, за тое, што вы, нягледзячы на любыя пагодныя ўмовы, робіце ўсё магчымае, каб наш раён быў квітнеючым. Вы заслугоўваеце самай глыбокай павагі. У гэтым годзе перад намі стаяць важныя задачы, і я ўпэўнены, што мы з імі справімся. Таму што ў нас моцная, зладжаная каманда, а на палях працуюць сапраўдныя майстры сваёй справы. Помніце: вас чакаюць дома. Чакаюць вашы сем’і, дзеці, унукі – тыя, для каго ваша праца – спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Няхай іх любоў і падтрымка саграваюць вас і надаюць сіл. Жадаю вам, дарагія хлебаробы, сухога і яснага надвор’я, спраўнай тэхнікі, а галоўнае, – моцнага здароўя, сіл і цярпення».

Добрага ўраджаю, спрыіяльных умоў працы пажадалі дырэктар ТАА «Беларуськалій-Агра» Андрэй Янчэўскі, першы намеснік старшыні райвыканкама Жанна Алішэвіч і дырэктар ААТ «Рачэнь» Віктар Арэстовіч.

Асабліва кранальным і душэўным момантам стала прамова благачыннага Любанскай царкоўнай акругі протаіерэя Аляксандра Драгуна, які асвяціў поле і хлеб, пажадаўшы аграрыям Божай дапамогі ў нялёгкай працы.

Старт жніву даў старшыня мясцовай сельгасарганізацыі Віктар Арэстовіч. Камбайнеры занялі свае месцы ў машынах і адправіліся на поле, каб зажынаць першы пракос.

Зажынкі – гэта прыгожая традыцыя і афіцыйны пачатак гарачай пары для хлебаробаў. Жадаем усяму аграрнаму сектару раёна спрыяльнага надвор’я, высокай ураджайнасці і дастойных вынікаў на ніве. Хай новы хлеб будзе багатым, а праца – у радасць!

photo_2026-07-21_00-47-30 (2).jpg

photo_2026-07-21_00-47-31 (3).jpg


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio