Узмацніць прафілактычную работу


Аб выкананні рашэння райвыканкама ад 22.01.2016 г. №67 «Аб мерах па папярэджванні пажараў і гібелі людзей ад іх у 2016 г. і задачах на 2017 год» распавёў начальнік Любанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Муравейка.

Леташняя статыстыка даволі сумная – у раёне адбылося 46 пажараў, у тым ліку тры – на аб’ектах дзяржсектара. Матэрыяльны ўрон склаў 115 тысяч рублёў, але галоўныя страты – людзі, ад агню загінулі 5 чалавек. Практычна па ўсіх паказчыках адзначаны рост. Прычым, на вялікі жаль, яны перавысілі сярэднестатыстычныя значэнні за апошнюю пяцігодку. За мінулы год паказчык па пажарах у разліку на 10 000 насельніцтва ў Любанскім раёне склаў 14,41 пры сярэднеабласным – 9,3; па гібелі людзей на 100 тысяч насельніцтва – 15,66 (па вобласці – 9,95).

Найбольшая колькасць узгаранняў адбылася з-за парушэнняў правіл устройвання і эксплуатацыі электраабсталявання – 8 выпадкаў (17,3%), печаў – 7, неасцярожнага абыходжання з агнём – 9. Пры гэтым, як паказвае аналіз, асноўнай прычынай гібелі людзей на пажарах з’яўляецца знаходжанне іх у стане алкагольнага ап’янення. Так, з 28 ахвяр «чырвонага пеўня» за перыяд 2012-2016 гадоў 23 (82 працэнты) былі нецвярозымі, летась – усе 5.

Алег Уладзіміравіч адзначыў, што рост пажараў зарэгістраваны на тэрыторыі Асавецкага, Урэцкага, Рачэнскага, Камунараўскага, Соснаўскага сельсаветаў. У той жа час ніводнага не адбылося ў населеных пунктах Малагарадзяціцкага і Юшкавіцкага сельскіх Саветаў. Ды і ў папярэднім справаздачным перыядзе там таксама было ўзгаранняў менш, чым у астатніх. Што сведчыць, па словах А.У. Муравейкі, пра эфектыўнасць прафілактычнай работы, якую арганізоўваюць старшыні названых сельвыканкамаў.

Станоўча тое, што ў раёне наладжаны абмен інфармацыяй паміж тэрытарыяльным цэнтрам сацабслугоўвання насельніцтва і створанымі пры мясцовых органах самакіравання назіральнымі камісіямі аб рэальнай патрэбе прывядзення домаўладанняў жыхароў, якім патрабуецца дадатковая сацыяльная абарона, у неабходны супрацьпажарны стан. Згодна з атрыманымі дадзенымі, пасля аказваецца дапамога такім катэгорыям грамадзян. Так, летась у 28 дамах прыведзена ў парадак электраправодка, пячное ацяпленне – у 31, у 272 устаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, у 39 выкананы работы па падключэнні АПВ у сетку з вывадам сігналу на знешняе сігнальна-гукавое ўстройства.

Супрацоўнікамі Любанскага РАНС ажыццяўляўся кантроль за работай на прасеках уздоўж ліній электраперадачы. Летась былі высечаны аварыйныя дрэвы на працягласці 179 км.

Сумесна з суб’ектамі прафілактыкі, як адзначыў Алег Уладзіміравіч, прымаліся дадатковыя меры па папярэджванні пажараў і гібелі людзей ад іх. Арганізоўваўся дэкаднік, рэалізоўваліся планы прафілактычных мерапрыемстваў. Асноўны акцэнт рабіўся на прапаганду бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне растлумачальнай работы, разнастайных акцый і г. д. Была пачата работа па стварэнні інавацыйнага міні-цэнтра бяспекі, якая працягнецца і сёлета.

Калі аналізаваць выкананне рашэння райвыканкама, зазначыў начальнік Любанскага РАНС, то не справіліся з даручэннямі Любанскі райаграсэрвіс і ПМК-101 – не заключылі дагаворы на тэхнічнае абслугоўванне аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі сваіх інтэрнатаў. Акрамя таго, на трубаправодах воданапорных вежаў не прадугледжаны ўстройствы для забору вады пажарнымі цыстэрнамі; на аб’ектах сельгасвытворчасці не ўсюды праведзены работы па замене цеплаўтваральных установак, не ўсімі старшынямі сельвыканкамаў разглядаліся вынікі выкананай работы на пасяджэннях і г. д. Такім чынам, ацэньваючы дзейнасць усіх суб’ектаў прафілактыкі, Алег Уладзіміравіч заўважыў, што не дасягнуты станоўчыя вынікі. Таму сёлета неабходна прадоўжыць на больш якасным узроўні работу па тых жа накірунках – праводзіць агляды жылога фонду, растлумачальныя гутаркі з падрастаючым пакаленнем, аказваць дапамогу асобным катэгорыям грамадзян па прывядзенні іх домаўладанняў у супрацьпажарны стан і г. д. – з тым, каб стабілізаваць становішча з пажарамі ў раёне.

Наталля ВІЛЕНТА.

НА ЗДЫМКУ: старшы інжынер Любанскага РАНС Дзяніс РАМЕНЧЫК сумесна з прадстаўнікамі зацікаўленных арганізацый (РЭС, лясгас) праводзіць маніторынг лесапрасек уздоўж ліній электраперадачы па выяўленні аварыйных дрэў.

Ваш отзыв

1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Актуально Акция Акцыя Ахова працы Благоустройство В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Горячая линия Госконтроль Да 450-годдзя Любані Демография Жывёлагадоўля: клопаты і праблемы За здаровы лад жыцця Калонка рэдактара Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи На контроле – качество Народ и власть Нашы абрады і традыцыі Окно ГАИ ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Патрыятычнае выхаванне Праграма "Кармы" Профессионалы Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба – 101 Справы вясковыя Телефон милиции - 102 Телефон милиции – 102 Торговля Ураджай-2011 Ураджай-2016 Школьнае жыццё