Каб лес быў чыстым


Шосты год запар у нашай рэспубліцы ў кастрычніку ладзілася акцыя «Чысты лес», аб’яўленая Мінлясгасам. Сёлета на Любаншчыне ў ёй прынялі ўдзел 283 чалавекі, у тым ліку 93 – дзеці.

Апошнія на гэты раз з ахвотай адгукнуліся на кліч работнікаў лясной галіны аб дапамозе і актыўна ўключыліся ў добрую справу. У прыватнасці, тое датычыць навучэнцаў Асавецкай, Тальскай школ, гарадскіх устаноў адукацыі: СШ №3 і №1 г. Любані, гімназіі, а таксама сельскагас-падарчага прафесійнага ліцэя. Не маглі абысці ўвагай мерапрыемства і работнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Садзейнічанне аказала і кіраўніцтва мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якое выдзеліла дзве адзінкі транспарту для адвозкі сабранага смецця.

Работа вялася ва ўсіх лясніцтвах. Удзельнікі акцыі прыводзілі ў парадак зоны адпачынку («Сасновы бор», што каля Вежанкі, а таксама «Лясную казку», што ў Соснаўскім лясніцтве, возера паблізу санаторыя «Рассвет-Любань», тэрыторыю непадалёк ад Любанскага вадасховішча), дэндрапарк; ачышчалі прыдарожныя палосы (у напрамках руху аўтобусаў на Глуск, Жыткавічы, Прыклінец, Пагост і інш.), месцы масавага збору грыбоў. На жаль, аматары «ціхага палявання» часта забываюць пра культуру паводзін у лесе – пакідаюць пасля сябе смецце, у прыватнасці, няма выратавання ад пластыкавых бутэлек.

Навучэнцы ліцэя, да слова, шчыравалі на так званых «Блакітных азёрах». Толькі адтуль было вывезена дзве машыны бытавых адходаў. Аднак, як падкрэслілі арганізатары, гэта значна менш, чым летась. Можа, на тое паўплывала забарона на наведванне лясоў, што дзейнічала ў жніўні, а можа (хочацца ў тое верыць!), у любанчан і гасцей раёна нарэшце прачнулася сумленне, і пасля адпачынку тыя перасталі штосьці «забываць» на месцы сваёй стаянкі.

У цэлым жа ўдзельнікі акцыі  сабралі ў той дзень 52 мі смецця. У лясгасе падзякавалі ўсім, хто далучыўся да справы навядзення парадку на зямлі, дакладней, у лясным фондзе, і выказалі надзею на далейшае супрацоўніцтва.

Дар’я РАБЦАВА.

Метки:

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія