Да стойлавага перыяду гатовы!


Кожны з кіраўнікоў сельгасарганізацый добра ўсведамляе, што да надыходу халадоў трэба па максімуме зрабіць рамонт, наладзіць абсталяванне фермаў.

Андрэй МІКУЛІЧ, Сяргей ПАПКОЎ, Віктар ЛЕКУНОВІЧ – работнікі з брыгады ДРБУ-193 – на МТФ в. Невалаж ААТ «Забалацкі»

Андрэй МІКУЛІЧ, Сяргей ПАПКОЎ, Віктар ЛЕКУНОВІЧ – работнікі з брыгады ДРБУ-193 – на МТФ в. Невалаж ААТ «Забалацкі»

Хапае клопатаў у гэтай справе і ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Забалацкі». Як паведаміў кіраўнік сельгасарганізацыі Міхаіл Віктаравіч Вечар, на тэрыторыі ААТ размешчана 12 фермаў, у тым ліку 7 малочна-таварных, і Забалацкі свінакомплекс. Каб усё было ў парадку, на працягу года не спыняецца працэс будаўнічых і рамонтных работ. Асабліва «гарачая пара» да пачатку зімова-стойлавага перыяду. Зараз у гаспадарцы працуе 5 наёмных брыгад любанскіх арганізацый (ДРБУ-193, ЗСБ, ПМС, КБМ, ПМК-101) і ўласная з 10 работнікаў. Добрасумленна адпрацоўвалі вытворчую практыку і навучэнцы Любанскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Сяргей Семянчэня і Яўгеній Кукраш, рамантавалі кармавыя сталы на ферме вёскі Невалаж.

Навучэнцы Любанскага сельгасліцэя Сяргей СЕМЯНЧЭНЯ і Яўгеній КУКРАШ на вытворчай практыцы ў ААТ «Забалацкі»

Навучэнцы Любанскага сельгасліцэя Сяргей СЕМЯНЧЭНЯ і Яўгеній КУКРАШ на вытворчай практыцы ў ААТ «Забалацкі»

Шмат што зроблена ў сельгасарганізацыі: пабудаваны новы хлеў для ўтрымання маладняку і сухастою буйной рагатай жывёлы ў Барку, на фермах адрамантавана стойлавае і іншае абсталяванне. Брыгадай ДРБУ-193 на МТФ в. Невалаж добраўпарадкавана тэрыторыя – пакладзены асфальтабетон. Штодня ў сельгасарганізацыі на рамонтна-будаўнічых работах задзейнічана каля 30 чалавек.

Алена РАДКЕВІЧ.

Фота Віктара ПАДУТЫ.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія