Садзейнічанне ў пошуку работы


Пачынаючы з серады, у раён-ным выканаўчым камітэце дзейнічае часовая камісія па працаўладкаванні не занятых у эканоміцы грамадзян. Галоўная задача яе – дапамагчы людзям, якія не маюць пастаяннага месца работы, знайсці справу, дзе яны змогуць рэалізоўваць свае прафесіянальныя навыкі і ўменне.

У першы ж дзень кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама на чале са старшынёй Сяргеем Казецкім, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юлія Мурына прынялі каля дзесяці чалавек. Прысутнічалі таксама і прадстаўнікі некаторых прадпрыемстваў Любаншчыны, што асабліва зацікаўлены ў новых кадрах. Удзельнікі ўважліва выслухалі ўсіх, хто прыйшоў, – у асноўным гэта былі маладыя мужчыны. У кожнага свае абставіны, жыццёвая сітуацыя, а аб’ядноўвала іх – жаданне працаўладкавацца. Прычым у большасці выпадкаў – у ААТ «Рыбакамбінат «Любань». І такую магчымасць ім прадставілі. Яшчэ некалькі любанчан, у прыватнасці, Уладзімір Сушчыц і Сяргей Лагун, якія маюць спецыяльнасць маляроў, накіраваны ў жыллёва-камунальную гаспадарку.

Галоўнае толькі, каб усе, хто звярнуўся, сталі добрымі работнікамі, адказнымі, дысцы-плінаванымі, і вынікамі сваёй
дзейнасці ўжо ў бліжэйшы час даказалі, што іх жаданне працаўладкавацца было сапраўды матываваным.

Наталля Вілента.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія