З надзённымі праблемамі – да губернатара


У Любанскім райвыканкаме прайшоў выязны прыём грамадзян старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёнам Шапірам. На размову з кіраўніком цэнтральнага рэгіёна мясцовыя жыхары прыйшлі са сваімі запытамі-просьбамі.

 

У прыватнасці, Міхаіл Камінскі з вёскі Палічын звярнуўся па пытанні выкупу дома, у якім пражывае з сям’ёй. Працуе ён, як і яго жонка, у школе. А ў палажэнні, зацверджаным летась ААТ «Любанскі райаграсэрвіс», якому і належыць жылое памяшканне, у спіс тых, хто мае права набыць яго, не ўключаны работнікі сацыяльнай сферы.

Сямён Барысавіч, выслухаўшы, адзначыў, што рашэнне павінна быць прынята на раённым узроўні. Са згоды старшыні райвыканкама і дырэктара райаграсэрвіса М.М. Камінскі зможа выкупіць дом. Пры гэтым палажэнне арганізацыі аб выдзяленні і продажы памяшканняў неабходна перапрацаваць, так як у ім маюцца пэўныя супярэчнасці з дзеючым заканадаўствам. Дарэчы, кіраўнік раёна С.І. Казецкі адразу адзначыў, што ён не супраць.

Зарбалі Байрамалі Аглы Алахвердзіеў, кіраўнік фермерскай гаспадаркі, прыйшоў на прыём да губернатара, каб распавесці пра доўг ААТ «Слуцкі мясакамбінат». 160 млн недэнамінаваных рублёў завінаваціла перапрацоўчае прадпрыемства ФГ «ЗТР Алахвердзіеў» за здадзеную свініну. У сваю чаргу С.Б. Шапіра, перш чым штосьці паабяцаць, патэлефанаваў дырэктару ААТ, які пракаменціраваў сітуацыю. І яна аказалася, што называецца, двухбаковай. Былі пэўныя прэтэнзіі да якасці мясапрадукцыі. Тым не менш старшыня Мінаблвыканкама даў даручэнне ў парадку чарговасці разлічыцца за яе.

Жыхар пасёлка Белы Слуп Рачэнскага сельсавета Міхаіл Бурак незадаволены тым, што зараз вяскоўцы данага населенага пункта павінны звяртацца за медыцынскай дапамогай у Рачэнскую амбулаторыю, хаця раней накіроўваліся адразу ў райбальніцу. Нараканні пенсіянер выказаў і на недахоп брыгад «хуткай дапамогі» – тры на ўвесь раён. На што кіраўнік райвыканкама запэўніў – узровень медыцынскага абслугоўвання на Любаншчыне будзе паляпшацца.

А вось наконт асфальтавання ўчастка дарогі ад Обчына да Шыпілавіч заяўнік атрымаў катэгарычную адмову. Такой магчымасці, ды ўласна кажучы і патрэбы, няма, заўважыў губернатар. Там добрая гравійная дарога, а ў вобласці ўвогуле нямала такіх, што знаходзяцца ў куды горшым стане. І іх неабходна добраўпарадкоўваць у першую чаргу.

Ніна Плешавеня з вул. 9 Мая ў райцэнтры паскардзілася на перыядычнае перапаўненне каналізацыі і адпаведна пад-
тапленне вуліцы. Як растлумачыў старшыня раённага выканаўчага камітэта, вырашэннем пытання ўжо займаюцца спецыялісты ЖКГ. Справа ў тым, што перша-пачаткова каналізацыя была прызначана толькі пад сцёкі лазні, якая там знаходзіцца. А калі падключыліся жыхары суседніх дамоў, то і з’явілася такая праблема. Сістэма, асабліва ў дні, калі працуе лазня, не дазваляе хутка прапускаць усё, што туды трапляе. Але сітуацыя будзе выпраўлена, паабяцаў
С.І. Казецкі.

Падчас прыёму губернатар разбіраўся і з іншымі пытаннямі, якія ўздымалі любанчане. Ім былі дадзены адпаведныя тлумачэнні.

Наталля Вілента.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Актуально Акция Акцыя Ахова працы Благоустройство В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Горячая линия Госконтроль Да 450-годдзя Любані Демография Жывёлагадоўля: клопаты і праблемы За здаровы лад жыцця Калонка рэдактара Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи На контроле – качество Народ и власть Нашы абрады і традыцыі Окно ГАИ ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Патрыятычнае выхаванне Праграма "Кармы" Профессионалы Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба – 101 Справы вясковыя Телефон милиции - 102 Телефон милиции – 102 Торговля Ураджай-2011 Ураджай-2016 Школьнае жыццё