Аб выкананні эканамічных паказчыкаў і раённага бюджэту


На лютаўскім пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Любаншчыны за мінулы год.

Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Рубін распавяла аб тым, што летась было даведзена дзевяць паказчыкаў, з якіх шэсць – асноўных і тры – дадатковыя. Выканана шэсць (пяць асноўных і адзін дадатковы), з якіх тры за кошт прадпрыемстваў недзяржаўнага сектара эканомікі.

Так, экспарт тавараў (без уліку прадпрыемстваў рэспубліканскага падпарадкавання) саставіў 131,8 працэнта. Прычым асноўная доля (96,7%) належыць замежнаму таварыству з абмежаванай адказнасцю «Уніфорэст» і Любанскай фабрыцы адзення; тэмп росту іх за мінулы год у параўнанні з папярэднім саставіў адпаведна 156,6% і 114,8%. Каб не зменшыць паказчыкі сёлета, кіраўніцтвам «Уніфорэста» запланавана будаўніцтва дадатковага склада-халадзільніка, дазвол на што ўжо атрыманы. А на швейнай фабрыцы яшчэ летась паклапаціліся пра пашырэнне вытворчасці, адкрыццё цэху па пашыве трыкатажных вырабаў. Гэтыя меры дазволяць павялічыць аб’ёмы прадукцыі, а значыць, і экспарт тавараў, так як названыя прадпрыемствы арыентаваны на рэалізацыю іх толькі за мяжу.

Такі паказчык як экспарт паслуг за мінулы год склаўся на ўзроўні 123,4% пры заданні 111%. Тут трэба аддаць належнае санаторыю «Рассвет-Любань», яго ўдзельная вага ў агульнай колькасці – 72 працэнты. Да слова, у нашым раёне гэта ўстанова з’яўляецца асноўным экспарцёрам паслуг.

Што датычыць прыцягнення прамых замежных інвестыцый (на чыстай аснове і з замежнымі крэдытамі), то даведзеныя лічбы выкананы за кошт «Слаўкалія». У прыватнасці, інвестыцый на чыстай аснове асвоена ў памеры 33,3 мільёна долараў ЗША; сёлета пастаўлена задача – 37 млн долараў.

Два паказчыкі ў мінулым годзе былі звязаны з працаўладкаваннем грамадзян. У цэлым па раёне пры заданні 65 на работу ўладкаваны 83 чалавекі. А вось новых працоўных месцаў на прадпрыемствах недзяржаўнага сектара эканомікі, зарэгістраваных у 2015-2016 гадах, створана 23 замест патрэбных 40.

Як адзначыла Таццяна Аляксандраўна, раён паспяхова справіўся з вытворчасцю валавой прадукцыі – 118 працэнтаў пры заданні 115,5%. Аднак, на жаль, не выкананы даведзеныя лічбы па рознічным тавараабароце (89,1% пры плане 101,2%), вытворчасці прамысловай прадукцыі (тэмп росту 86,6%). Сем прадпрыемстваў спрацавалі стратна, у тым ліку камбінат будаўнічых матэрыялаў, льнозавод не ўпершыню. Апошняе месца ў вобласці Любаншчына па выніках мінулага года зай-
мае па заработнай плаце (536,6 руб. пры сярэднеабласным паказчыку 723,5 руб.).

У бягучым годзе, як падкрэсліла Таццяна Рубін, неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб зменшыць страты і павысіць прадукцыйнасць на прадпрыемствах усіх форм уласнасці.

У працяг размовы начальнік фінансавага аддзела Святлана Мурашка давяла ўдзельнікам пасяджэння інфармацыю аб выкананні раённага бюджэту. За 2016 г. паступіла 16 113 тысяч рублёў уласных даходаў, што склала 100 працэнтаў да ўдакладненага плана. Датацыі ў структуры бюджэту займаюць 54,3%.

Па словах Святланы Уладзіміраўны, праводзілася работа па прыцягненні дадатковых даходаў. Так, летась павялічаны стаўкі зямельнага падатку і на нерухомасць, праведзены тры аукцыёны на права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў і г. д.

Бюджэт раёна выкананы на 99,8 працэнта, з прафіцытам 810 руб. Як і ў папярэднія гады, асноўная частка сродкаў (каля 63 працэнтаў) накіравана на фінансаванне сацыяльнай сферы.

С.У. Мурашка звярнулася да кіраўнікоў з тым, каб сёлета актывізавалі работу па павелічэнні даходнай часткі бюджэту, у тым ліку за кошт эфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, пазабюджэтнай дзейнасці, захавання жорсткага рэжыму эканоміі і інш.

Наталля ВІЛЕНТА.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія