Добраму дому – надзейны падмурак


Папулярнае выказванне «Мая хата з краю» для Анатоля Рыгоравіча Шчарбачэні не падыходзіць — яго дом заўсёды ў цэнтры, прычым, у цэнтры ўвагі.

Каб знайсці лепшую сядзібу  ў аграгарадку Асавец не даводзіцца звяртацца за дапамогай да мясцовых жыхароў. Дом з разнымі ваканіцамі і арыгінальным каменным падмуркам як бы моўчкі намякае, маўляў, так-так, лепшая сядзіба — гэта я. Праўда сам гаспадар дома паводзіць сябе надта сціпла: «Працавітасць, фантазія, дапамога жонкі, дзяцей і любоў да сваёй справы — вось і ўсё, што трэба для таго, каб пабудаваць прыгожы дом».

З-за плота, сустракаючы нечаканых гасцей з раёнкі, голас падае сабака, акрамя яго на ўчастку – куры-бройлеры, а дачка Анатоля Рыгоравіча — вядомая кашатніца. «Звычайна менш трох катоў у нас не жыве», – смяецца гаспадар. Зрэшты, галоўны набытак гэтай сям’і не куры і нават не ружы, якімі тут займаецца жонка Анатоля Ірына, а сам дом, упрыгожаны ажурнымі ліштвамі і больш падобны на акуратны казачны церам.

«Калі хочаце пабудаваць добры дом і пры гэтым сэканоміць, будаваць трэба з нуля, – раіць гаспадар. – Не патрэбна пераабсталёўваць старыя дамы, лепш купляйце ўчастак зямлі, а на ім ужо ўзводзьце сваю будучую жылплошчу — тады гэта будзе эканамічна і прыгожа». Сам Анатоль Шчарбачэня так і зрабіў, і нават захаваў фатаграфіі, дзе бачна, як бацька з жонкай і дзецьмі закладваюць першыя камяні ў падмурак будучай хаты. Дарэчы, такая дружная праца і ёсць залог поспеху, Анатоль Рыгоравіч у гэтым упэўнены: «Працаваць трэба толькі сям’ёй – аднаму тут рабіць няма чаго! У цэлым, дом можна пабудаваць за два гады. Для пачатку патрэбна даць падмурку адстаяцца, ён павінен перабыць зіму, а потым ужо можна і сцены ўзводзіць».

І чалавеку, чый дом красуецца ў Асаўцы ўжо 13 гадоў, у пытаннях будаўніцтва можна давяраць. «Шкада, што вы ў пахмурнае надвор’е прыехалі, – хвалюецца гаспадар.  – Яшчэ некалькі дзён таму ўчастак такім прыгожым быў. жонка захапляецца развядзеннем кветак. Што яшчэ вырошчваем? Клубніцы, бульбу, капусту – усё, што павінна расці ў працаўніка, у нас на ўчастку ёсць.» І нават невялікая воблачнасць уражанні ад разьбяной хаты на зялёным лужку сапсаваць не змагла.

Алена Васільева.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія