Абуладкоўваюць на ўласны густ


Яшчэ падчас будаўніцтва ўласнага дома Рыгор і Наталля Мілаш вырашылі, што абавязкова прыгожа абуладкуюць і прыдамавую тэрыторыю, каб было прыемна заходзіць у двор. Таму амаль адразу пасля завяршэння аздабленчых работ муж і жонка ўзяліся за навядзенне парадку.

Перш-наперш гаспадыня разбіла кветнікі, дзе пасадзіла свае любімыя ружы. Цяпер у двары Мілашаў растуць ажно 27 іх кустоў розных сартоў і колераў.  Ля іх у хуткім часе зазелянеў і газон, з’явіліся кусты ядлоўцу і туі. Як расказала нам Наталля Міхайлаўна, усе рашэнні наконт таго, як будзе выглядаць падворак, яны абмяркоўваюць разам з мужам, нават складаюць праект, які затым з паперы пераносяць у жыццё. Ідэі аздаблення чэрпаюць з наваколля, розных кветкаводчых часопісаў, а то і пазычаюць у другіх неабыякавых да прыгажосці гаспадароў: “Мужу даводзіцца многа падарожнічаць у сувязі з работай (Рыгор Дзмітрыевіч працуе вадзіцелем на блочным заводзе), і амаль з кожнай паездкі ён прывозіць новыя ідэі. Мы іх абмяркоўваем і сумесна вырашаем, ці можна такія задумкі прымяніць і на нашым участку”. Такім чынам на падворку з’явіліся малыя архітэктурныя формы лебедзя, бусла, аленя. А не так даўно Рыгор і Наталля рэалізавалі яшчэ адзін праект – пабудавалі сапраўдны фантан! Пры гэтым усё рабілі самастойна: і “чашу” капалі, і ваду пракладвалі, і камянямі аздаблялі. Затое ў цёплую пару года невялікі, але даволі эфектны фантан радуе вока, а ў гарачыню дарыць прахалоду. Дарэчы, цяпер адпачыць ля вады гаспадары і іх госці змогуць не толькі ля штучнай крыніцы, а і ля ўласнага вадаёма, што размясціўся за домам і зараз таксама чакае добраўпарадкавання. Хутка на яго беразе будзе пабудавана руская лазня з альтанкай, дзе можна будзе адпачыць з кубачкам гарбаты. Увогуле, гаспадары стараюцца, каб прыемна было знаходзіцца не толькі дома, а і ў двары.

Святлана МІГУН.

Фота Віктара ПАДУТЫ.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія