Аблюбавалі двор шпакі


З надыходам цяпла ў двары дома Марыі і Мікалая ШылаЎ з вёскі Зялёнкі становіцца шумна ад птушынага гоману. Гады два таму гаспадар устанавіў тут дзевяць шпакоўняў. Было гэта ранняй вясной, а з прылётам з выраю птушак, “хаткі” адразу знайшлі сабе жыльцоў. І з тых часоў шпакоўні не пустуюць. На зімовы час іх аблюбавалі вераб’і. Асабліва шумна ў двары становіцца ў сакавіку, калі ідуць сапраўдныя птушыныя бойкі за дах над галавой. Шпакі літаральна выганяюць часовых жыхароў, выкідваюць пры гэтым і тыя гнёзды, што былі зроблены няпрошанымі гасцямі.

Усе, як адна, шпакоўні выраблены з асіны. Іх стварыў сваімі рукамі Мікалай Мікалаевіч. Дарэчы, дзякуючы яго старанню і двор, і дом знаходзяцца ва ўзорным парадку, прыцягваюць вока сваёй дагледжанасцю. Агароджа, бардзюры, сама хата – усё пафарбавана яркімі колерамі, якія, як толькі пачынаюць выцвітаць, абавязкова асвяжаюць. Паблізу ганка размясціліся малыя архітэктурныя формы сабакі (быццам сапраўднага) і гнома. А непадалёку на дрэве – фігура савы. Дарэчы, і Марыя Уладзіміраўна ўносіць уклад у добраўпарадкаванне сядзібы. Яна – адказная за кветнікі. Гэта зараз аб былых клумбах нагадваюць толькі познія петуніі ды, дзе-нідзе, галінкі хрызантэм. А вясною і ўлетку гарод літаральна патанае ў квецені красак. Адным словам, жанчына адчувае прыгажосць і неабыякавая да яе.

Мікалай Шыла прызнаецца, хутка жонка справіць дзень нараджэння. Падарунак сабе жанчына ўжо даўно прыгледзела. Яна хоча размясціць у двары яшчэ адну малую архітэктурную форму: бабу з дзедам, якія сядзяць на лаўцы.

Перад домам сям’і Шылаў расце старая груша. Галінкі яе ўжо даўно зрэзалі, ад дрэва застаўся адзін толькі ствол. Пакуль верхавіна яго пустуе. Аднак, відаць, нядоўга гэта будзе працягвацца. Гаспадар выношвае ідэю “пасяліць” там буслоў, няхай нават і штучных. Затое яны не пакінуць гнездаванне на зіму.

Дар’я РАБЦАВА.

Фота Віктара ПАДУТЫ.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія