Шчырая размова з працаўнікамі


Удзельнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале з першым намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктарам Статкевічам сустрэліся з працаўнікамі сельгаскааператыва “Таліца-агра”.

У доме механізатара на машынна-трактарным двары аграгарадка Таль сабраліся вадзіцелі, трактарысты, слесары,спецыялісты і кіраўніцтва гаспадаркі. З імі адбылася даволі адкрытая, шчырая размова.

Напачатку галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Рабая расказала аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў раёне, асноўных мерапрыемствах і накірунках дзейнасці. Засяродзіла Наталля Міхайлаўна ўвагу прысутных, большасць з якіх самі ўжо з’яўляюцца бацькамі, на найбольш важных пытаннях выхавання падрастаючага пакалення – здароўя іх, правядзення вольнага часу, адукацыі і г.д.

Пасля работнікі сельгаспрадпрыемства пачалі задаваць пытанні, якія іх хвалюць. Найбольш зваротаў было адрасавана жыллёва-камунальнай службе: яны датычыліся адстрэлу бадзячых сабак, перабояў з вадой у новых дамах, прыёму неэксплуатуемых шын колаў, а таксама магчымасці аплаты за вываз смецця непасрэдна ў
в. Дубнікі, каб не ездзіць у Любань. Намеснік дырэктара Любанскай ЖКГ Таццяна Паддубіцкая ўважліва выслухала ўсе просьбы, занатавала іх і абяцала ў бліжэйшы час дэталёва разгледзець і даць грунтоўныя адказы. А, у прыватнасці, наконт выкарыстаных шын, адразу запэўніла, што прымаюць любыя – і трактарныя, і аўтамабільныя.

Таксама мясцовыя механізатары звярнуліся з прапановай да кіраўніка Любанскай цэнтральнай раённай бальніцы вызначыць адзін дзень у тыдзень для праходжання медаглядаў, каб было хутчэй і прасцей. Галоўны ўрач Андрэй Амшарук адказаў, што пытанне будзе прапрацавана.

Такім чынам, размова з працаўнікамі СВК “Таліца-агра” атрымалася змястоўнай і карыснай як для іх, так і для прадстаўнікоў мясцовай улады. У чарговы раз яны ўведалі, што хвалюе вяскоўцаў. І, зразумела, будуць прыкладзены намаганні, каб ні адзін са зваротаў не застаўся па-за ўвагай.

Наталля ВІЛЕНТА.


Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія