Сустрэча з насельніцтвам


У в. Невалаж адбылася сустрэча жыхароў гэтага населенага пункта з членамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы.

У склад ІПГ увайшлі старшыня райсавета дэпутатаў А.Б. Галоўчыц, намеснік старшыні райвыканкама Р.С. Ільюшонак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Т.М. Аляксеева, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.Л. Карлюк, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Т.М. Спасібенка, начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя А.А. Малашук, загадчык раённай паліклінікі А.І. Амшарук, старшыня Юшкавіцкага сельвыканкама В.С. Пархімовіч і дырэктар ААТ «Забалацкі» М.В. Вечар.

Усяго ў вёсцы пражываюць 88 чалавек, чвэрць з іх завіталі на сустрэчу з членамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы. Пытаннем, якое найбольш хвалявала жыхароў Невалажа, было будаўніцтва свінагадоўчага комплексу за іх вёскай.

З асноўнай інфармацыяй аб будаўніцтве вяскоўцаў пазнаёміў Рыгор Сямёнавіч Ільюшонак. Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама, усяго ў вобласці будуецца пяць свінакомплексаў такога кшталту, на Любаншчыне будаўніцтвам займаецца ізраільская кампанія «Агрыка». Кошт комплексу  «пад ключ» – 15 мільёнаў еўра.

Невалажцам расказалі пра тое, што будзе ўяўляць сабой даны свінагадоўчы комплекс на 24 тысячы галоў. Усе яго памяшканні будуць закрытага тыпу, са сваім мікракліматам, вентыляцыяй, з каналізацыяй у кожным свінарніку. Комплекс будзе абнесены бетоннай агароджай. Акрамя таго, на тэрыторыі яго  пабудуецца цэх па вытворчасці кармоў, а непадалёку (хутчэй за ўсё, у в. Смольгава) – цэх па перапрацоўцы свініны.

Вяскоўцаў занепакоіла пытанне аб паху, што будзе зыходзіць ад свінакомплексу. Як было адказана, пры будаўніцтве былі выкананы ўсе санітарныя нормы і тэхналогіі, аднак, магчыма, пазбегнуць паху не атрымаецца.

Далей жыхары вёскі звярнуліся да членаў ІПГ са скаргамі на водаправодную ваду: яна ржавая, яе страшна піць. Як адзначыў Рыгор Сямёнавіч, такая праблема маецца сёння ва ўсім раёне. Пакрыху яна вырашаецца, аднак пабудаваць станцыі абезжалезвання ў кожным населеным пункце не маецца ні сродкаў, ні магчымасці. Пакуль жа старшыня Юшкавіцкага сельвыканкама Валянціна Сяргееўна Пархімовіч парэкамендавала вяскоўцам альбо купляць для пітва бутыліраваную ваду, альбо карыстацца фільтрамі для яе ачысткі.

Выконваючая абавязкі загадчыка мясцовага магазіна звярнулася з прапановай забараніць у вёсцы працу аўталавак, што заязджаюць у Невалаж 4-5 разоў на тыдзень. Па словах жанчыны, з-за «магазінаў на колах» яна дрэнна рэалізуе тавары, і магазін у Невалажы з’яўляецца стратным.

Як адказаў Алег Браніслававіч Галоўчыц, калі прадпрымальнікі дзейнічаюць легальна, ніхто не можа забараніць ім працаваць. Да таго ж, канкурэнцыя з’яўляецца важным фактарам пры развіцці рыначнай эканомікі, таму яна павінна быць абавязкова. Прадаўцу было рэкамендавана лепш уведаць запыты вяскоўцаў і разнастаіць асартымент.

На пытанне правядзення ў вёску газаправода невалажцам было адказана, што для станоўчага вырашэння патрэбна стварэнне кааператыву. Пры газіфікацыі вёскі 70% ад сумы будзе пакрыта за кошт дзяржаўных сродкаў, а астатняе вяскоўцам патрэбна будзе выплаціць самім. Старшыня сельвыканкама Валянціна Сяргееўна Пархімовіч адзначыла, што некалькі гадоў назад гэта пытанне ўжо ўздымалася, аднак у той час невалажцы прамарудзілі,  а на цяперашні час кошт правядзення газаправоду ў вёску значна павялічыўся.

Напрыканцы сустрэчы было ўзнята пытанне адносна ўборкі смецця. Двойчы ў месяц у Невалаж прыязджае смеццявоз, аднак некаторыя грамадзяне аддаюць перавагу несанкцыянаванай звалцы за вёскай. Аднак за гэта прадугледжваецца адміністрацыйнае пакаранне. Таксама вяскоўцам растлумачылі, што рабіць з раслінным смеццем, якое не забіраюць смеццявозы.

Настасся ДАШКЕВІЧ.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія