Сустрэча з насельніцтвам


Чарговая сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы ў складзе старшыні раённага Савета дэпутатаў Віктара Статкевіча, намеснікаў начальнікаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяны Аляксеевай, упраўлення  па  працы,  занятасці і сацыяльнай  абароне  Іны  Анісавай,   прадстаўнікоў  ДРБУ-193 Уладзіміра Гіля,  Любанскай ЖКГ Міхаіла Перагуда, аддзела ўнутраных спраў Вячаслава Чалея адбылася з працаўнікамі і пенсіянерамі, занятымі на ўборцы морквы ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Палессе-агра». Як высветлілася, у вяскоўцаў даволі шмат пытанняў, асабліва да камунальнай службы.

Так, у летні час у аграгарадку Сосны 1 часцяком здараліся перабоі з вадой, аднак аплату налічылі поўнасцю, з чым мясцовыя жыхары зусім нязгодны. Міхаіл Анатольевіч растлумачыў: калі няма  лічыльнікаў,   цана   за 1 куб вышэйшая. Што ж датычыць перабояў, то былі парывы, але яны аператыўна ўхіляліся. Больш значнай  з’яўлялася праб-лема паліву гародаў у спякотны час. У выніку з-за недобрасумленных грамадзян змяншаўся напор, магутнасцяў  воданапорных вежаў не хапала для забеспячэння ўсіх спажыўцоў.

Пыталіся наконт устаноўкі лічыльнікаў вады. М.А. Перагуд запэўніў, што работнікамі ЖКГ такая паслуга аказваецца – па заяўках і за кошт уладальнікаў жыллёвых памяшканняў.

Яшчэ адно набалелае пытанне – адсутнасць на большасці вуліц асвятлення. Адказваючы, В.М. Статкевіч запэўніў, што з 1 кастрычніка ліхтары будуць гарэць, зразумела, не на кожным слупе, а па некалькі на кожнай вуліцы.

На завулку Лазневым адсут-нічае каналізацыйны люк. Прадстаўнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі паабяцаў разабрацца і выправіць гэту недапрацоўку.

Цікавіліся вяскоўцы пра асфальтаванне дарог. На што спецыялістДРБУ-193 растлумачыў: добра-ўпарадкаваны адрэзак аўтадарогі ад Нежына да Барыкова, зрасходавана 5 мільярдаў рублёў. Для працягу работы ў даным напрамку пакуль не хапае фінансавых сродкаў.

Звароты насельніцтва да-тычыліся таксама  добраўпа-радкавання могілак, здачы малака з уласных дапаможных гаспадарак і г.д. Усе пытанні ўдзельнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы ўважліва выслухалі і пастараліся даць грунтоўныя тлумачэнні.

Наталля Вілента.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія