З надзённымі пытаннямі – да ўдзельнікаў ІПГ


Чарговы выезд інфармацыйна-прапагандысцкай групы адбыўся ў адкрытае акцыянернае таварыства “Атраднае-агра”. Там кіраўнікі раённых служб на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Тамарай ДАМАШЭВІЧ сустрэліся з працаўнікамі мясцовага жывёлагадоўчага комплексу, высветлілі, якія праблемы і надзённыя пытанні іх хвалююць. А іх аказалася нямала.

Так, Сяргей Кандрацьеў паскардзіўся на тое, што супрацоўнікі Дзяржпажнагляду пры праверцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка выпісалі штраф у памеры 150 тысяч рублёў, хаця, па словах Сяргея Яўгенавіча, прыбор знаходзіўся ў спраўным стане.

Выслухаўшы, выконваючы абавязкі начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Муравейка паабяцаў у кароткі тэрмін разабрацца і даць адказ.

Другое пытанне паступіла ад працаўніцы комплексу наконт павышэння аплаты за вываз цвёрдых бытавых адходаў. На што дырэктар Любанскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Гарчанін адказаў:  расцэнкі на аказанне паслуг насельніцтву па вывазе і абясшкоджванні ЦБА зацвярджаюцца рашэннем райвыканкама.

– Што рабіць з такімі адходамі, напрыклад, галлём дрэў і кустоў, якія не забірае з уласных падворкаў смеццявоз?

А.У. Муравейка:

– Дазваляецца спальваць іх, захоўваючы супрацьпажарную бяспеку, – разводзіць вогнішча на адлегласці не менш за 15 метраў ад збудаванняў у бязветранае надвор’е ў прысутнасці домаўладальніка.

– У вёсцы Старая Дуброва  шмат безгаспадарчых дамоў, на прысядзібных участках якіх мясцовыя жыхары робяць смеццезвалкі.

С.В. Швед, старшыня Рачэнскага сельвыканкама:

– Мы праводзім гутаркі з насельніцтвам, аднак не ўсе рэагуюць на іх. Будзем прымаць больш дзейсныя меры дзеля навядзення парадку.

– Чаму  не  арганізаваны раздзельны збор бытавых адходаў, у прыватнасці ПЭТ-бутэлек, шкла і г.д.

А.М. Гарчанін:

– Пакуль няма такой магчымасці: у кожным населеным пункце ўстанавіць некалькі кантэйнераў. Хаця па вопыце можна сказаць, што гэтага і не патрабуецца. Як правіла, там, дзе такое практыкавалі, не было станоўчага выніку: людзі не раздзялялі бытавое смецце, і кантэйнеры, вызначаныя пад канкрэтны від адходаў, хутка ператваралі ў агульны смеццезборнік.

– У пад’ездах шматкватэрных дамоў з’явіліся аб’явы пра тое, што нельга ставіць там веласіпеды, каляскі. Чаму?

А.У. Муравейка:

– Маецца на ўвазе забарона на захоўванне на шляху эвакуацыі.

– А таксама ў мэтах папярэджвання крадзяжу асабістай маёмасці грамадзян, – дадаў начальнік РАУС Анатоль Шапель.

Такім чынам, удзельнікам інфармацыйна-прапагандысцкай групы былі зададзены розныя пытанні, якія датычацца дзейнасці розных служб і арганізацый. Усе прыняты да ведама, асобныя будуць разгледжаны дадаткова.

Наталля ВІЛЕНТА.

Фота аўтара.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія