Асноўныя прагнозы выкананы


Тэма чарговага адзінага дня інфармавання – «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці і Любанскага раёна за першае паўгоддзе бягучага года».

Менавіта такое пытанне абмяркоўвалася і на інструкцыйна-метадычнай нарадзе з удзелам ідэалагічнага актыву раёна. Распачаў яе начальнік аддзела    ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Каткавец. Ён агучыў тэмы, вынесеныя на парадак дня.

Па першай з іх выступіла начальнік аддзела эканомікі Ірына Медушэўская. Яна ахарактарызавала сітуацыю, якая склалася на Любаншчыне па выкананні асноўных прагнозных паказчыкаў. Што датычыць экспарту тавараў  (яго ў нас ажыццяўляюць 6 суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку 4 – прыватнай формы ўласнасці) і паслуг (у асноўным – санаторый «Расвет-Любань»), то планавае заданне па іх выканана. Як, дарэчы, і па прамых замежных інвестыцыях. Сітуацыя з сярэдняй заработнай платай па раёне таксама палепшылася. на пачатак года даведзены  паказчык – 3420 тысяч рублёў. Налічаная ж зарплата за справаздачны перыяд склала 3547,1 тыс. руб. Аднак цяпер ужо гэтага недастаткова, так як лічба скарэкціравана – 3 615 000 руб. Але і для дасягнення яе будуць прымацца неабходныя меры.

Падагульняючы сказанае, намеснік старшыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч падкрэсліла, што прыкладаюцца намаганні, каб усе сферы народнай гаспадаркі развіваліся і мелі паступальны рух наперад. Пры гэтым, не на апошнім плане і выкананне сацыяльных праграм і падпраграм, накіраваных на паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі на Любаншчыне, стварэнне безбар’ернага асяродку для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і г. д.

Акрамя асноўнага пытання, заслуханы шэраг іншых, якія датычацца тэмы здароўя – галоўнай каштоўнасці кожнага грамадзяніна. У прыватнасці, гаворка ішла аб прафілактыцы анкалагічных захворванняў у стаматалогіі, вірусных гепатытах, прафілактыцы п’янства і сямейнага насілля, аб мерах па папярэджванні гібелі людзей на вадзе. Здароўе чалавека ў руках яго самога. Трэба памятаць, што любое захворванне прасцей і танней лячыць на пачатковай стадыі, а таму да ўрача неабходна ісці пры першых сімптомах дрэннага самаадчування.

Абмеркаваўшы ўсе вызначаныя тэмы, вынікі нарады падвяла Т.М. Дамашэвіч. А метадычныя інструкцыі па правядзенні адзінага дня інфармавання ў працоўных калектывах, які, да слова, перанесены на наступны чацвер,  дала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Вульф.

Наталля Вілента.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія