Адкрыты дыялог з гарпасялкоўцамі


7-23-09З мэтай вывучэння праблем, запытаў і меркаванняў грамадзян у нашым раёне рэгулярна праводзяцца сустрэчы з насельніцтвам па месцы працы і жыхарства.

Апошняя такая ладзілася ў гарадскім пасёлку Урэчча. Удзельнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы – кіраўнікі служб і арганізацый – на чале са старшынёй Любанскага раённага выканаўчага камітэта Сяргеем Іванавічам Казецкім вялі шчырую і адкрытую размову з калектывам Урэцкай сярэдняй школы №2, а таксама мясцовымі жыхарамі, якіх нямала сабралася ва ўтульнай зале ўстановы адукацыі. Кожны з прысутных мог задаць сваё пытанне і пачуць адказ ці тлумачэнне, што называецца, з першых вуснаў.

Гарпасялкоўцаў хвалявалі пытанні дрэннай якасці вады, барацьбы з бадзяжнымі сабакамі, рамонту вентыляцыйных шахт у шматпавярховых дамах і іншыя. Усе яны ўзяты на ўзбраенне.

Таксама была выказана незадаволенасць значным коштам на паслугі лазні. На што дырэктар Любанскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Гарчанін растлумачыў: разлікі робяцца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі. Выслухаўшы просьбу аб абсталяванні дзіцячай пляцоўкі, Алег Міхайлавіч паабяцаў станоўча яе вырашыць у тым выпадку, калі жыхары пойдуць насустрач і зробяць свой фінансавы ўнёсак.

Турбаваліся прысутныя і наконт лёсу жывёлагадоўчага памяшкання, якое знаходзіцца на вуліцы Сацыялістычнай. Аднак кіраўнік раёна запэўніў: яно функцыянаваць не будзе. Для ўтрымання статка створаны належныя ўмовы ў в. Дарасіно.

Такім чынам, атрымаўся канструктыўны дыялог, у ходзе якога прадстаўнікі ўлады высветлілі, што найбольш непакоіць жыхароў гарадскога пасёлка.

Наталля Вілента.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія